Перайсьці да зьместу

Гіпатанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гіпатані́я (артэрыя́льная гіпатэ́нзія[1]; стар.-грэц. ὑπό + лац. tensio — пад + напруга) — крывяны ціск у артэрыях вялікага кола кровазвароту ніжэй за 90/60 мм рт. сл. (сысталічны/дыясталічны). Найчасьцей сустракаецца сярод моладзі.

Прадухіленьню немачы спрыяе 8-гадзінны начны і 2-гадзінны дзённы сон, ужыцьцё рыбы, кісламалочных вырабаў і расьліннай абалоніны, частае харчаваньне малымі порцыямі. Дабратворна ўплывае пацягваньне, глыбокае дыханьне і варушэньне рукамі і нагамі цягам 10 хвілінаў пры прачынаньні да ўздыму, гімнастыка і кантрастны душ, масаж і плаваньне.

Разьвіцьцю нядужасьці спрыяе маларухомы лад жыцьця, стомленасьць, нізкакалярыйнае харчаваньне, вітамінная недастатковасьць, алькаголь і паленьне, парушэньне распарадку дня, хвароба міякарда і хранічная інфэкцыя.

Немач выяўляецца праз слабасьць, санлівасьць, парушэньне працаздольнасьці, галаўны боль і галавакружэньне, пацямненьне ў вачах пры ўставаньні, слабы апэтыт, дыхавіцу пры нязначнай цялеснай нагрузцы і перабоі ў працы сэрца. Адзначаецца зябкасьць, схудненьне, бледнасьць скуры і халоднасьць рук і ног навобмацак[2].

  1. ^ Вольга Кулінковіч. Ціск, пад'ём // Краіна здароўя. — 15 чэрвеня 2011. — № 29 (265). — С. 8.
  2. ^ Вольга Цыбульская. Калі ціск 90/60 // Краіна здароўя. — 23 студзеня 2010. — № 2 (171). — С. 5.