Перайсьці да зьместу

Нона Мардзюкова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нона Мардзюкова
Нонна Мордюкова
Імя пры нараджэньні Наябрына Віктараўна Мардзюкова
Дата нараджэньня 25 лістапада 1925
Месца нараджэньня Сьцяг СССР сяло Канстанцінаўка, СССР
Дата сьмерці 6 ліпеня 2008
Месца сьмерці Сьцяг Расеі Масква, Расея
Прычына сьмерці цукровы дыябэт
Месца пахаваньня
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расея
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 19481999
Дзеці Vladimir Tikhonov[d]
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Леніна ордэн Дружбы народаў ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль «Вэтэран працы» мэдаль «За асваеньне цалінных земляў»
народны артыст СССР народны артыст РСФСР заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых Ганаровая грамата Урада Расійскай Федэрацыі
IMDb ID nm0603314

Нона Віктараўна Мардзюкова (сапраўднае імя — Наябрына; 19252008) — савецкая і расейская кінаакторка, ляўрэат Сталінскай прэміі (1949), Народная артыстка СССР (1974).

2000

Нона Віктараўна Мардзюкова нарадзілася 25 лістапада 1925 году ў станіцы Канстанцінаўская ў Данецкай вобласьці.

Яшчэ зь дзіцячых гадоў яна марыла здымацца ў кіно, але вайна перашкодзіла спраўдзіцца яе плянам. У акупацыі ў Краснадарскім краі ёй прыходзілася хавацца ад гітлераўцаў, каб пазьбегнуць адпраўкі на прымусовыя працы ў Нямеччыну.

У 1945 годзе паступіла ва УДІК (ВГИК), у акторскую майстэрню Барыса Бібікава і Вольгі Пыжовай. Скончыла яго ў 1950 годзе. У 1950—1991 — акторка Тэатра-студыі кінаактора.

У 1948 годзе дэбютавала ў ролі Ўльляны Грымотнай у фільме кінарэжысэра С. А. Герасімава «Молодая гвардия». Першапачаткова на гэтую ролю рэжысэр плянаваў узяць Клару Лучко, але яна захварэла і яму прыйшлося ўзяць на гэтую ролю Нону Мардзюкову. Дэбют апынуўся ўдалым, за гэтую ролю Мардзюкова атрымала Сталінскую прэмію.

Яшчэ ў пэрыяд навучаньня ва УДІКу Нона Мардзюкова выйшла замуж за Вячаслава Ціханава, зь якім пражыла ў шлюбе 13 гадоў. Іх сын, Уладзімер Ціханаў таксама стаў кінаакторам.

За ўвесь час свае творчае кар’еры Нона Мардзюкова зьнялася ў 62 фільмах.

Увечар 6 ліпеня 2008 году на 83-м годзе жыцьця Нона Віктараўна сканала[1].

Пахаваная 9 ліпеня 2008 году на Кунцаўскіх могілках Масквы побач з сынам. Паводле апошняй волі Мардзюковай, грамадзянская паніхіда не праводзілася. Адпяваньне прайшло ў храме Спасу Нерукатворнай Выявы на Сэтуні. Разьвітацца зь ёй прыйшлі шматлікія дзеячы культуры і мастацтва — Юры Саломін, Мікіта Міхалкоў, Рыма Маркава, Яўген Міронаў, Аляксандар Панкратаў-Чорны, Сяргей Гармаш, Ларыса Лужына, Ірына Разанава, былая ятроўка Мардзюковай Натальля Варлей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нона Мардзюковасховішча мультымэдыйных матэрыялаў