Новы Сьвет (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гістарычны раён
Новы сьвет
Новый Свет (Гродно) ул. Мицкевича 2016 год.jpg
Краіна Беларусь
Горад Горадня
Каардынаты 53°41′25″ пн. ш. 23°49′45″ у. д. / 53.69028° пн. ш. 23.82917° у. д. / 53.69028; 23.82917Каардынаты: 53°41′25″ пн. ш. 23°49′45″ у. д. / 53.69028° пн. ш. 23.82917° у. д. / 53.69028; 23.82917
Архітэктурны стыль канструктывізм, эклектыка
Першае згадваньне XIX ст.
Будаўніцтва XIX ст.XIX стст., XX ст.
Вядомыя насельнікі Максім Багдановіч, Сымон Якавюк, Зьдзіслаў Цыпельт, Рыгор Шырма
Новы сьвет на мапе Беларусі
Новы сьвет
Новы сьвет
Новы сьвет

Новы сьвет — гістарычны раён у Горадні, разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы места, які акружыў старажытную частку Горадні дадатковымі жылымі кварталамі ў XIX стст. Галоўным чынам будаўніцтва было сканцэнтравана ў паўночнай частцы гораду за рэчкай Гараднічанкай.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа 1937 году з раёнам Новага сьвету
Дроўны рынак, канец 1930-х

Назва раёну Новы сьвет прыйшла да нас яшчэ з ХІХ ст. Вядома, што назва Новы сьвет шырока распаўсюжана ў Польшчы. Самы вядомы гэта Новы сьвет у Варшаве, але ёсьць такая назва ў Беластоку, Катавіцах і ў іншых польскіх гарадах. Лягічна, што і да нас гэта назва прыйшла з суседняй краіны.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нараджэньнем Новага сьвету можна лічыць 24 чэрвеня 1875 году, калі прадмесьце «Новы сьвет» было ўключана ў рысу гораду Гродна.[2] У гарадзенскім Доме-музэі Максіма Багдановіча ў экспазыцыі можна ўбачыць канвэрт з наступным адрасам: «гор. Гродна, Новы сьвет, дом Агульнікава». Гэты канверт быў дасланы з Галоўнага дэпо музычных інструмэнтаў у Пецярбурзе. Яго атрымала маці паэта — Марыя Апанасаўна. Яна займалася музыкай і ў гэтым канвэрце атрымала ноты для ігры на фартэпіяна. Яшчэ адно сьведчаньне ХІХ ст. пра Новы сьвет можна знайсьці ва ўспамінах Адама Ягоравіча Багдановіча[3], дзе ён паведамляе аб месцы жыхарства сваёй сям’і пасьля пераезду ў Горадню ў 1892 г.: «Жили мы на окраине города, на Новом сьвете по Садовой, занимали квартиру в посьледнем доме сьлева. Дома в то время шли посьле имения Станиславова». Такім чынам, спачатку Новы сьвет — зьяўляўся былой прывакзальнай часткай Горадні, у якую ўваходзіла і Садовая вуліца, цяпер вуліца Элізы Ажэшкі.

У 20—30-х гады ХХ ст. Горадня знаходзілася ў складзе Польшчы. У гэты час актыўна забудоўваецца Новы сьвет і лакалізуецца ў квартале вуліцаў Астроўскага (былая Панятоўскага), Горкага (Грандзіцкая), Дзяржынскага (Нарутовіча), Міцкевіча, 17 верасьня (11 ліпеня). На карце Горадні 1928 г., выдадзенай у выдавецтве кнігарні Іберскага, можам убачыць назву Залатая горка (Горадня), пазначаную ў раёне пералічаных вуліцаў. Назву зьвязваюць з Новым сьветам, у сувязі з будаўніцтвам дамоў заможных асобаў. Але ў гэты час забудоўваліся і іншыя часткі гораду, якія таксама па сваёй архітэктуры можна аднесьці да Новага сьвету, які цягнецца далей у бок вуліцаў Лермантава, Цагляная, Чкалава, Цяміразьева, раён вуліцы Суворава.

Аб пачатковай забудове вуліцаў Грандзіцкай і Міцкевіча мы можам даведацца з архіўных дакумэнтаў Дзяржаўнага архіва Гарадзенскай вобласьці. На 1923 год на вуліцах былі ўзьдведзеныя ў асноўным драўляныя будынкі 1890-х, таксама былі мураваныя, узьведзеныя ў першым дзесяцігодзьдзі ХХ ст.

Новы сьвет асаблівы выгляд набывае ў 1920—1930-я гады. Гэты раён мае важнае значэньне для гораду ў сувязі зь яго архітэктурай. Менавіта ў 1920—1930-я гады будуюцца жылыя дамы ў стылі канструктывізму, які імкнецца да максымальнай выразнасьці і эканамічнасьці формаў, да агаленьня іх тэхнічнай асновы[4]. Але адной з галоўных яго рыс — гэта стварэньне зручнага і камфортнага жыльля. У Беларусі захавалася не шмат архітэктурных аб’ектаў, пабудаваных у гэтым стылі. Асабліва няшмат жылых дамоў. І на сёньня Новы сьвет зьяўляецца раёнам, дзе захаваліся помнікі канструктывізму ня толькі мураванага, але і драўлянага. Напрыклад, жылыя дамы па вул. Рэйманта, Р. Люксэмбург. Яны сапраўды зьяўляюцца ўжо помнікамі, але пакуль не прызнанымі. Тут хочыцца ўзгадаць досьвед іншых беларускіх гарадоў, напрыклад, Заслаўя. Там драўляныя дамы, нягледзячы на адсутнасьць асаблівых архітэктурных элемэнтаў, зьяўляюцца помнікамі архітэктуры пачатку ХХ ст. ці, напрыклад, 1927 году.

Вялікую цікавасьць уяўляюць помнікі мураванага будаўніцтва тых часоў. Гэта акуратныя дамы, акружаныя зелянінай, якія ствараюць добрае ўражаньне, нягледзячы на прастату свайго аб’ёма. Асабліва добры іх эканомны і функцыянальна прадуманы плян. У гэтых домах, сьціпласьць канструктывіскіх формаў не падаецца аскетычнай. Стыль канструктывізм мы можам убачыць на вуліцах Цаглянай, на рагу вуліцаў Славацкага і 17 верасьня, Бялінскага і сапраўднай стратай Новага сьвету зьяўляецца дом, які ўжо не існуе — па адрасе Горкага, 29.

Дамы ўзводзіліся ня толькі ў стылі канструктывізм, яны таксама ўтрымліваюць нэабарочныя тэндэнцыі, напрыклад, жылы будынак па рагу вуліцаў 17 верасьня і Славацкага, ці нэаклясычныя тэндэнцыі, будынак на вул. Рэйманта. Трэба адзначыць, што захаваліся ня толькі будынкі, але і дэкаратыўныя элемэнты тых часоў — упрыгожваньні вокнаў, дзьверы, ручкі, дэкор фасадаў.

Фільм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра раён Новы сьвет у Горадні створаны дакумэнтальны фільм рэжысэрам Арцёмам Лобачам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Новы сьвет
  2. ^ Орловский Е. Гродненская старина. Часть 1. — Гродно: Губэрнская типография, 1910. — с. 313.
  3. ^ А. Богданович. Материалы к биографии Максима Адамовича Богдановича /Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча. — Мн.: Маст. літ., 1975. — С. 20.
  4. ^ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 273.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]