Каложа (гістарычны раён)
Выгляд
Каложа, Калоскі пасад — гістарычны раён гораду Горадня ўзьнік, як гандлёва-рамесны пасад. Заселены не пазьней, як у сярэдзіне 12 ст.
Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Нёман на захадзе ад Замкавай гары. Ад узвышша з заходняга боку яго аддзяляў глыбокі роў. У другой палове 12 ст. тут была пабудавана Барысаглебская царква. У 1405 годзе, у час вайны з Ноўгарадам, вялікі князь літоўскі Вітаўт пасяліў на тэрыторыі пасада 11 тыс. палонных мужчын, жанчын і дзяцей[1], выведзеных з пскоўскага пасада Каложы (рус. Коложе), з таго часу за раёнам замацавалася назва Каложа, а царква пачала называцца Калоскай. Пры раскопках былі знойдзены рэшткі земляных і паўземляных дамоў.
- ^ Лічба паводле: Батюшков. Белоруссия и Литва. СПб, 1890. С.102.
|