Перайсьці да зьместу

Новая Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая Беларусь
трансьліт. Novaja Bielaruś
Дата заснаваньня: 1929
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Слабодкаўскі
Насельніцтва: 10 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213840
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°8′3″ пн. ш. 29°7′48″ у. д. / 53.13417° пн. ш. 29.13° у. д. / 53.13417; 29.13Каардынаты: 53°8′3″ пн. ш. 29°7′48″ у. д. / 53.13417° пн. ш. 29.13° у. д. / 53.13417; 29.13
Новая Беларусь на мапе Беларусі ±
Новая Беларусь
Новая Беларусь
Новая Беларусь
Новая Беларусь
Новая Беларусь
Новая Беларусь

Но́вая Белару́сь[1] — пасёлак у Бабруйскім раёне Магілёўскае вобласьці, за 4 км ад чыгуначнае станцыі Бабруйск, непадалёку ад шашы БабруйскСлуцак (Р43). 114 км ад Магілёва. Новая Беларусь уваходзіць у склад Слабодкаўскага сельсавету.

Заснаваны ў 1929 годзе ў сувязі з будаўніцтвам тарфянога заводу «Новая Беларусь». Гэты назоў як сымбаль новага ладу быў дадзены й пасёлку. У 1986 годзе ў складзе саўгасу «Кісялевічы».

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 134 жыхары (перапіс); 1970 год — 72 жыхары; 1986 год — 6 гаспадарак, 37 жыхароў[2]; 1997 год — 10 двароў, 14 жыхароў; 1999 год — 16 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 11 жыхароў, 6 двароў; 2010 год — 10 жыхароў

Вёска ўяўляе сабой кароткую просталінейную вуліцу з аднабаковай драўлянай забудовай.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 81
  2. ^ Новая Беларусь // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 194
  • Новая Беларусь // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — С. 583.