Перайсьці да зьместу

Непарыўны прагал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Непарыўны прагал
 
  ^ ° «» =   () /  
Іншыя назвы Неразрыўны прабел
NBSP
Зьвесткі
Тып прагальны сымбаль;
Назва ў Юнікодзе
no-break space
Юнікод U+00A0
HTML &nbsp
UTF-16  : 0x
Сымбаль, які вы ўвялі ( ) не ўваходзіць у Юнікод альбо не прысутнічае ў шаблёне.

Калі вы ўпэўненыя, што сымбаль ёсьць у Юнікодзе, калі ласка, дадайце яго да шаблёну.
URL-код  : %00
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Непары́ўны прага́л[1][2][3], таксама неразры́ўны прабе́л[3][4], NBSP[5] (ад анг. NonBreakingSpace) ( [a]) — гэта сымбаль прагалу, які прадухіляе аўтаматычны разрыў радка ў яго пазыцыі.

У некаторых фарматах, уключаючы HTML, гэта таксама прадухіляе згортваньне пасьлядоўных прагальных знакаў у адзін прагал. Таксама існуюць непарыўныя прагалы зь іншай шырынёй.

Выкарыстаньне й варыяцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграмнае забесьпячэньне для апрацоўкі тэксту звычайна мяркуе, што аўтаматычны разрыў радка можа быць устаўлены ўсюды, дзе сустракаецца сымбаль прагалу; непарыўны прагал прадухіляе гэта (пры ўмове, што праграмнае забесьпячэньне распазнае сымбаль). Напрыклад, калі тэкст «100 км» не зусім зьмесьціцца ў канцы радка, праграмнае забесьпячэньне можа ўставіць разрыў радка паміж «100» і «км». Рэдактар, які лічыць такія паводзіны непажаданымі, можа выбраць выкарыстаньне непарыўнага прагалу паміж «100» і «км». Гэта гарантуе, што тэкст «100 км» ня будзе парушаны: калі ён не зьмяшчаецца ў канцы радка, ён цалкам пераносіцца на наступны радок[6].

U+202F narrow no-break space (NNBSP)
NNBSP быў уведзены ў Unicode 3.0 для мангольскай мовы[7], каб аддзяліць суфікс[8] ад асновы слова без указаньня межы слова. Ён таксама выкарыстоўваецца ў францускай (перад ;, ?, !, », і пасьля «, ; таксама звычайна пасьля :) і нямецкай (у скарачэньнях, напр. «z. B.», «d. h.», «v. l. n. r.»)[9].
Пры выкарыстаньні ў мангольскай мове яго шырыня звычайна складае адну траціну звычайнага прагалу; у іншых кантэкстах яго шырыня складае каля 70 % ад звычайнага прагалу, але можа нагадваць шырыню тонкага прагалу (U+2009), па меншай меры, зь некаторымі шрыфтамі[10]. Таксама, пачынаючы з вэрсіі 34 Unicode Common Locale Data Repository (CLDR), NNBSP выкарыстоўваецца ў якасьці разьдзяляльнага знаку груп тысяч для лічбаў у францускай і гішпанскай мовах[11][12].
U+2007 figure space
Стварае прагал, які роўны сымбалям лікаў (0—9).
U+2060 word joiner
Не стварае прагалу, забараняе разрыў радка ў яго пазыцыі.

Зьмена памеру акна ў браўзэрах прадэманструе эфэкт непарыўнага прагалу ў тэксьце ніжэй.

Каб паказаць непарыўны эфэкт непарыўнага прагалу, наступныя словы былі падзеленыя непарыўнымі прагаламі:

Lorem Ipsum Dolor Sit Amet Consectetur Adipiscing Elit Sed Do Eiusmod Tempor Incididunt Ut Labore Et Dolore Magna Aliqua Ut Enim Ad Minim Veniam Quis Nostrud Exercitation Ullamco Laboris Nisi Ut Aliquip Ex Ea Commodo Consequat Duis Aute

Каб паказаць, што непарыўны прагал не каляпсуецца, наступныя словы былі падзеленыя лікам непарыўных прагалаў, які павялічваецца:

Lorem Ipsum  Dolor   Sit    Amet     Consectetur      Adipiscing       Elit        Sed         Do          Eiusmod           Tempor            Incididunt             Ut              Labore               Et                Dolore                 Magna                  Aliqua                   Ut                    Enim                     Ad                      Minim

Гэтыя словы падзеленыя звычайным прагалам:

Lorem Ipsum Dolor Sit Amet Consectetur Adipiscing Elit Sed Do Eiusmod Tempor Incididunt Ut Labore Et Dolore Magna Aliqua Ut Enim Ad Minim Veniam Quis Nostrud Exercitation Ullamco Laboris Nisi Ut Aliquip Ex Ea Commodo Consequat Duis Aute

  • паміж двума ініцыяламі й паміж ініцыяламі й прозьвішчам выкарыстоўваецца вузкі прагал (NNBSP) («В.К.Каліноўскі»);
  • паміж скарочанымі зваротамі й прозьвішчам («сп. Вітольд»), а таксама пасьля геаграфічных скарачэньняў («м. Менск, «р. Прыпяць);
  • паміж знакамі нумару, параграфа, адсотка й лічбамі, якія маюць да іх дачыненьне («№ 1», «§ 293»);
  • унутры скарачэньняў («і да т. п.», «г. зн.», «н. э.» і т. п.);
  • паміж лікамі й адзінкамі вымярэньня або падліковымі словамі, якія маюць да іх дачыненьне («16 км», «1918 г.»);
  • перад працяжнікам у сярэдзіне сказу — «Непары́ўны прага́л, таксама неразры́ўны прабе́л — гэта сымбаль прагалу, які прадухіляе аўтаматычны разрыў радка ў ягонай пазыцыі.»;
  • паміж групамі лічбаў у мнагазначных ліках, па тры лічбы справа налева, пачынаючы з чатырох- альбо пяцізначных лікаў (8 765 468 041 гігабайтаў)»;
  • перад нумарамі вэрсіяў праграмных прадуктаў і часткамі іх назваў, якія складаюцца зь лічбаў або скарачэньняў («Windows 11»);
  • пасьля прыназоўнікаў і злучнікаў (асабліва адналітарных або пачаткоўцаў сказу), перш за ўсё ў загалоўках («Подпіс да выявы»); пасьля часьціцы «не/ня», перад часьціцамі «б», «ж».
  1. ^ Непарыўны прагал ня мае колеру: у артыкуле ён падсьвечаны шэрым, каб яго можна было адрозьніць ад звычайнага прагалу. Непарыўны прагал без падсьветкі — « », звычайны прагал — « ».
  1. ^ Непарыўны // Беларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў). Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0 Пад рэд. А. Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. — © Slounik.org, 2003—2023
  2. ^ Прагал // Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў: ангельска-беларускі, беларуска-ангельскі. Менск: Тэхналогія, 2003. ISBN 985-458-066-0 Укладальнік: Кастусь Санько — © Slounik.org, 2003—2023
  3. ^ а б Непарыўны, неразрыўны // Тлумачэньне словаў — Слоўнік «Скарнік», 2012—2023
  4. ^ Прабел // Тлумачэньне словаў — Слоўнік «Скарнік», 2012—2023
  5. ^ IBM (1998) Windows, Latin 1 REGISTRY, Graphic Character Sets and Code Pages
  6. ^ Special Characters. The Chicago Manual of Style Online.
  7. ^ ISO/IEC 10646-1:1993/FDAM 29:1999(E)
  8. ^ Mongolian NNBSP-connected suffixes
  9. ^ Zweisprachige Mikrotypografie (ням.). Hochschule für Technik, Wirtschaft und Kultur Leipzig (30 January 2008). Архіўная копія ад 2016-03-11 г..
  10. ^ Writing Systems and Punctuation The Unicode Standard 7.0. Unicode Inc. (2014).
  11. ^ CLDR Chart: Numbers
  12. ^ Punto // Diccionario panhispánico de dudas (гішп.)