Знак параграфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Параграф
§
Выява
  · ÷ × § ^ ° «»  
Іншыя назвы знак артыкула
знак разьдзелу
Зьвесткі
Тып друкарскі знак; лігатура
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе section sign
Юнікод U+00A7
HTML &#167, &#xa7
UTF-16 0xA7
URL-код %C2%A7
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Знак пара́графа (§) — друкарскі знак, які ўжываецца для абазначэньня параграфа.

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былы лягатып Фэдэральнага Міністэрства юстыцыі Аўстрыі

Знак параграфа выкарыстоўваецца для пазначэньня параграфа ў кнігах, дапаможніках, падручніках і г. д.

Пры дубляванні знаку (§§) яны чытаецца як множны лік слова параграф — «параграфы». Напрыклад, «§§ 10—25» будзе чытацца як параграфы (разьдзелы) зь 10 па 25».

Знак параграфа сам па сабе часам зьяўляецца сымбалем сыстэмы правасудзьдзя, як жазло Асклепія выкарыстоўваецца для абазначэньня мэдыцыны. Міністэрства юстыцыі Аўстрыі некаторы час выкарыстоўвала гэты сымбаль у сваім лягатыпе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёсьць тры вэрсіі паходжаньня знаку параграфа:

  1. сымбаль зьявіўся ад стылізаванай пары літар S — скарачэньня нямецкага слова Satz, якое азначае «фраза, сказ»;
  2. Па іншай вэрсіі, гэта камбінацыя двух літар S, якія абазначаюць скарачэньне ад лацінскага signum sectiōnis — «Пазнака разьдзела».[1][2]
  3. Па трэцяй вэрсіі, знак параграфа — адаптацыя старажытнагрэцкага παράγραφος (paragraphos) — унівэрсальнага тэрміна для клясы знакаў прыпынку, якія выкарыстоўваюцца перапісчыкамі з рознымі формамі й прызначэньнем.[3]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]