Перайсьці да зьместу

Ненад Адамавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ненад Адамавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1989(1989-01-12)[1][2] (36 гадоў)
Рост 172 см
Вага 68 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бежанія[d]
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010 Тэлеоптык[d] 72 (4)
2010—2011 Мэталац 29 (3)
2011—2012 Сьмедзерава 23 (3)
2012—2013 Хайдук Кула[d] 26 (6)
2013—2016 Дынама Менск 80 (20)
2016—2017 Макабі Пэтах-Тыква 21 (1)
2017 Чукарычкі 9 (0)
2018 Віцебск 24 (1)
2019—2020 Жэтысу 51 (6)
2021 Тараз 25 (4)
2022 Нёман Горадня 18 (1)
2023 Младаст Лучані 11 (1)
2023 Лозьніца[d]
2024 Тэлеоптык[d]
2025—4 Бежанія[d]
Зборныя
2005—2006 Сэрбія (да 17)[d] 8 (2)
2006—2008 Сэрбія (да 19)[d] 13 (0)

Не́над Ада́мавіч (па-сэрбску: Nenad Adamović/Ненад Адамовић; нар. 12 студзеня 1989 году, Топала, СФР Югаславія) — сэрбскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і нападнік клюбу «Бежанія».

Выхаванец бялградзкага «Партызану», пазьней выступаў у розных клубах Сэрбіі. У 2012—2013 гадох выступаў за сэрбскі клюб «Хайдук», адкуль разам з Лазарам Весялінавічам у ліпені 2013 году перайшоў у менскае «Дынама»[4]. У складзе «Дынама» адразу замацаваўся ў аснове. Звычайна выступаў на пазыцыі флянгавага паўабаронцы, але нярэдка выкарыстоўваўся ў якасьці цэнтральнага нападніка. У сэзоне 2014 году канчаткова перайшоў на пазыцыю нападніка. З 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў сэзоне, які, аднак, ня здолеў захаваць першы радок да канца чэмпіянату. Сэзон 2015 году пачаў ня вельмі ўдала, футбалісту не шанцавала ў першых матчах першынства, калі нярэдка ягоныя стрэлы прыходзіліся ў каркас брамы. Аднак 31 траўня 2015 году гулец усё ж такі здолеў адзначыцца, аформіўшы дубль у хатнім матчы супраць «Нафтану». Пры гэтым лік сьпярша быў адкрыты гасьцямі, такім чынам рэзультатыўны посьпех Ненада дапамог камандзе атрымаць валявую перамогу. Двойчы ў галявых эпізодах асыстэнтам выступаў іншы балканскі легіянэр, Фатас Бэчырай. У ліпені 2016 году пакінуў менскае «Дынама»[5]. У сакавіку 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[6]. У студзені 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[7].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 23 6
2016 Найвышэйшая ліга 12 2
Віцебск 2018 Найвышэйшая ліга 24 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]