Перайсьці да зьместу

Беларускі відэаклюб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларускі відэаклюб (БВК) — беларуская ініцыятыва пры ТБМ, створаная дзеля перакладу сусьветнавядомых кінафільмаў на беларускую мову. Праект зь перапынкамі існаваў з траўня 1999 году да 2014 году.

Большая частка фільмаў перакладалася па-партызанску, г.з. без афіцыйнай ліцэнзіі і выдавалася на відэакасэтах і DVD. Але пераклад рабіўся не з расейскага дубляжу, а з арыгіналу. Гэтак былі выдадзеныя «Адважнае сэрца», «Пяты элемэнт», «Матрыца», «Пан Тадэвуш», Маска, Юрскі парк 2. Плянаваўся, але ня быў рэалізаваны пераклад польскага фільму «Агнём і мячом».

Акрамя гэтага выдаваліся разнастайныя зборкі і запісы канцэртаў. напрыклад у 2000 годзе была выдадзена касэта фільмаў з удзелам беларускага актора й барда Віктара Шалкевіча[1]. На касэце былі запісаны два фільмы «Сьлёзы блуднага сына» (1995) і «Салодкі яд каханьня» (1996).

У 2011 годзе фільм «Фарсаж 5» (Fast & Furious 5) і мультфільм «Панда-кунгфуіст 2» (Kung Fu Panda 2) былі перакладзеныя ўжо празь некалькі тыдняў пасьля выхаду ў пракат.

У 2011 годзе выдаўцы беларускіх перакладаў спрабавалі надаць новы імпульс праекту. Таму яны вырашылі:

  • заручыцца ляяльнасьцю дыстрыб’ютараў і забясьпечыць стварэньне беларускамоўнай вэрсіі агучкі і тытраў для кожнага чарговага фільму з уключэньнем яе ў ліцэнзійныя DVD разам зь іншымі вэрсіямі (што забясьпечвала б парытэт у апэратыўнасьці выхаду) ці, як варыянт, легальнае выданьне аднамоўнай беларускай вэрсіі;
  • заручыцца ляяльнасьцю кінапракатчыкаў (іншая інстанцыя ды іншыя тэхнічныя акалічнасьці) і забясьпечыць адначасовасьць (адносна вэрсіяў на іншых мовах) выхаду фільмаў у беларускім перакладзе на кінаэкраны.

Акрамя перакладаў БВК выдала ў 2000 годзе на касэце забаронены да паказу на беларускім тэлебачаньні фільм па Слуцкі збройны чын па творах Васіля БыкаваНа Чорных Лядах.

Таксама ў 2011 годзе плянавалася перавыданьне на касэтах дакумэнтальнага фільму «Вяртаньне Міхася Забэйды» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле кнігі Ўладзімера Караткевіча[1].

БВК выдаваў таксама фільм «Ісус», што пераклалі беларускія эмігранты.

Згодна Сусьветнаму Інтэрнэт-архіву, сайт ВКБ існаваў з 2011 да 2014 году[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]