Дракула (фільм, 1921)
Выгляд
| Дракула / Сьмерць Дракулы | |
| Drakula halála | |
| Жанр | фільм жахаў |
|---|---|
| Рэжысэр | Караль Лайтхаі |
| Сцэнарыст | |
| Заснаваны на | Дракула |
| У ролях | Паўль Асконас, Маргіт Люкс, Карл Гётц |
| Апэратар | Эдўард Хёш, Лаяш Гасэр |
| Дата выхаду | 1921 |
| Працягласьць | 65 хвіліна |
| Краіна | Вугоршчына |
| Мова | вугорская мова |
| Старонка на IMDb | |
Дракула ці Сьмерць Дракулы (па-вугорску: Drakula halála) — вугорскі нямы фільм рэжысэра Караля Лайтхаі (1885—1945), зьняты ў 1921 годзе. Ролю Дракулы выканаў аўстрыйскі актор Паўль Асконас, гераіню, Мэры Лэнд, іграла Маргіт Люкс. У якасьці выканаўцы галоўнай ролі некаторыя крыніцы ўказваюць на сэрбскую акторку Лену Міл, але на ўсіх захаваўшыхся кадрах зь фільму паказана Маргіт Люкс. Часам датай выпуску фільму лічыцца 1923 год, бо ў гэтым годзе адбылася яго прэм’ера ў Вугоршчыне.
На цяперашні момант фільм лічыцца згубленым: захаваліся толькі некалькі кадраў. У 1924 годзе на аснове фільму Лаяш Панчэль выдаў аповесьць, па якой можа скласьці ўяўленьне пра зьмесьціва фільму[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ выгрузка зьвестак Freebase — Google.
- ↑ Rhodes G.D. Drakula halála (1921): The Cinema’s First Dracula // Horror Studies Volume 1 Number 1. P. 31-47 (поўны ангельскі пераклад аповесьці)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дракула (анг.) на сайце Internet Movie Database
- Rhodes G.D. Drakula halála (1921): The Cinema’s First Dracula // Horror Studies. Volume 1, Number 1 (2010). P. 25—47