Надзея Артымовіч
Надзе́я Артымо́віч | |
Надзея Артымовіч у 2000-ыя гады | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 18 лютага 1946 (78 гадоў) Аўгустова (Польшча), Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча |
Памерла | 3 кастрычніка 2023 (77 гадоў) Бельск, Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца, перакладніца |
Гады творчасьці | з 1970 па 2023 |
Мовы | беларуская, польская |
Дэбют | 1970 |
Узнагароды | |
Надзе́я Артымо́віч (па-польску: Nadzieja Artymowicz; 18 лютага 1946, Аўгустова, Польшча — 3 кастрычніка 2023, Бельск, Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча) — беларуская паэтка ў Польшчы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 18 лютага 1946 году ў Аўгустова. Дзяцінства прайшло ў Бельску Падляскім, дзе яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча. У 1965-67 гадох вывучала расейскую філялёгію на настаўніцкіх курсах у Беластоку, а ў наступныя гады — беларускую філялёгію ў Варшаўскім унівэрсытэце, які закончыла ў 1972 годзе. Пасьля жыла і працавала (у тым ліку перакладчыцай) у Варшаве. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» і Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1986 году. На пэнсіі жыла ў Бельску Падляскім.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газэце «Ніва» («Ой, ляцелі гусі») ў 1970 годзе. На працягу 1970—1975 гадоў тут было надрукавана 13 прапанаваных паэткай вершаў. Пачынаючы з 1976 году выйшлі новыя вершы, якіх ужо нямала друкавалася на старонках «Нівы», у «Беларускім календары», часопісы «Маладосьць» і іншых. Многія зь іх датычаць працэсу духоўнай адаптацыі асобаў, якія ва ўмовах індустрыялізацыі апынуліся ў віры жыцьця вялікіх гарадоў; паэтка асэнсоўвае гэта, пазьбягаючы плыткага сэнтымэнталізму і настальгіі па адыходзячай традыцыйнай вёсцы.
У вершах «Мой родны горад», «Грудка зямлі», «Ёсць тое», «П’ю прагна» гучаць патрыятычныя матывы, увасабленьнем якіх ёсьць пакінуты родны кут, зямля дзяцінства; для іх характэрны ідэйны і эмацыйны зарад, вера і здаровы аптымізм. Значныя мастацкія вартасьці выяўляе лірыка каханьня (цыкл «Мы так блізка сябе»). Выразна паэтк паказала сваю творчую манеру ў вялікім цыкле рэфлексійных вершаў «Варшаўскія пэйзажы», водгук на разнастайныя праявы жыцьця знайшоў тут адлюстраваньне як у дыяпазоне праблем, так і ў мастацкіх сродках іх выяўленьня.
Зборнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «We śnie w bólu słowa» (1979)
- «Роздумы» (1981)
- «Сезон у белых пейзажах» (1990)
- «З неспакойных дарог» (1993)
- «Дзьверы» (1994, разам з Алесем Разанавым)
- «Лагодны час» (1998)
- «Адплывае спакойнае неба» (1999)