Міхаіл Таніч
Міхаіл Таніч | |
Міхаіл Танхілевіч | |
Род дзейнасьці | паэт-сьпеўнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 15 верасьня 1923 |
Месца нараджэньня | Таганрог, СССР |
Дата сьмерці | 17 красавіка 2008 |
Месца сьмерці | Масква, Расея |
Прычына сьмерці | ныркавая недастатковасьць[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | паэт, пясьняр, прадусар, музычны прадусар |
Узнагароды | |
Міхаі́л Іса́евіч Та́ніч (сапраўднае прозьвішча Танхілевіч; 15 верасьня 1923, Таганрог — 17 красавіка 2008, Масква) — савецкі й расейскі паэт-сьпеўнік.
Маладосьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Таганрогу ў габрэйскай сям’і. Бацька Таніча, які кіраваў камунальнай гаспадаркай гораду, быў расстраляны ў 1938 годзе. У 1942 годзе Міхаіла прызваны ў дзейснае войска. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах. У складзе 33-й зьнішчальна-процітанкавай брыгады мінуў шлях ад Беларусі да Эльбы ў якасьці камандзіра процітанкавай гарматы. Апошнія 11 месяцаў непасрэдна ўдзельнічаў у баях.
Пасьля заканчэньня вайны паступіў у Растоўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, скончыць які не пасьпеў, паколькі ў 1947 годзе быў арыштаваны па 58 артыкуле пункт 10 («за шпіянаж», падставай да арышту стала выказваньне аб нізкай якасьці савецкіх радыёпрымачоў у параўнаньні зь нямецкімі). У турмах і лягерах (у асноўным у раёне Салікамску, на лесапавале) Таніч правёў шэсьць гадоў і быў вызвалены па амністыі толькі ў 1953 годзе.
Творчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля вызваленьня адправіўся ў Маскву і працаваў на радыё і ў прэсе. Тады жа зьмяніў прозьвішча. Першая складанка вершаў выйшла ў 1959 годзе. У пачатку 1960-х гадоў набыла вядомасьць яго песьня, напісаная ў суаўтарстве зь Янам Фрэнкелем — «Текстильный городок», якая выконвалася шматлікімі сьпявачкамі, сярод якіх Раіса Няменава, Мая Крысталінская.
У наступным здабыў іншых суаўтараў, сярод якіх былі Юры Саўльскі, Аркадзь Астроўскі, Вадзім Гамалія, Оскар Фэльцман, Мікіта Багаслоўскі, Уладзімер Шаінскі.
У наступным Таніч працаваў зь Ігарам Мікалаевым, Аркадзем Укупнікам, Вячаславам Малежыкам, а таксама арганізаваў групу «Лесоповал» на чале зь Сяргеем Каржуковым, які трагічна загінуў у 1994 годзе. Група атрымала другое нараджэньне ў 1995 годзе з прыходам маладых музыкаў. З тых часоў «Лесоповал» — галоўны праект Міхаіла Таніча.
Чалец Саюза пісьменьнікаў з 1968 году, аўтар 15 кніг, уключаючы песенныя. Апошнія датаваныя 1998 годам: «Жизнь» (вершы) і «Погода в доме» (песьні).
Аўтар такіх вядомых песень, як ««Любовь-кольцо», «Что тебе сказать про Сахалин?», «Черный кот», «Зеркало», «Как хорошо быть генералом», «Идет солдат по городу», «Черное и белое», «Возьми меня с собой», «Не забывай», «На дальней станции сойду», «Проводы любви», «Птичий рынок», «Комарово», «Узелки», «Погода в доме».
Аўтар шматлікіх знакамітых дзіцячых песень, такіх як «Когда мои друзья со мной», «По секрету всему свету», «Из чего наш мир состоит», «Песенка про папу» і іншых.
Міхаіл Таніч памёр у 3:10 17 красавіка 2008 году ў Маскве, прычынай сьмерці стала нырачная недастатковасьць. Міхаіла Таніча пахавалі ў суботу 19 красавіка 2008 году на Ваганькаўскім цьвінтары ў Маскве.
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жонка — паэт-сьпеўнік Лідзія Мікалаеўна Казлова. Дачкі — Сьвятлана і Іна, унукі Леў і Вэніямін.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ляўрэат прэміі МУС Расеі (1997)
- Ляўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Авацыя» (1997)
- Ляўрэат Юбілейнага конкурса «Песьня году»
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Славы III ступені
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн Пашаны (1998)
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Расейскай Фэдэрацыі (2001)
- Народны артыст Расеі 2003
- Ганаровы прафэсар Растоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўнівэрсытэту
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Пашаны (Расея)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Народныя артысты Расейскай Фэдэрацыі
- Нарадзіліся 15 верасьня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрозе
- Расейскія літаратары
- Савецкія літаратары
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Маскве