Перайсьці да зьместу

Салікамск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Салікамск
рас. Соликамск
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Пермскі край
Першыя згадкі 1430
Дата заснаваньня 1430
Горад з 5 красавіка 1926
Геаграфія
Плошча 165,5 км²
Вышыня НУМ 150 м
Часавы пас
Каардынаты 59°38′00″ пн. ш. 56°46′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 95 828 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 34253
Паштовы індэкс 618500
АКАТУ 57 430
Нумарны знак 59, 81, 159
Сайт adm.solkam.ru
Салікамск на мапе Расеі
Салікамск
Салікамск
Салікамск

Саліка́мскместа ў Пермскім краі Расеі, адміністрацыйны цэнтар Салікамскага раёну. Мае насельніцтва 95 828 чалавек. Зьяўляецца трэцім местам паводле колькасьці жыхароў у Пермскім краі. Места Салікамск знаходзіцца ў складзе мескае акругі Салікамску.

Места знаходзіцца на поўнач ад адміністрацыйнага цэнтру Пермскага краю места Перм на адлегласьці 202 км (па дарозе), 368 км (па чыгунцы). Каля места цякуць рэкі: Усолка, Баравая, якія далей упадаюць у раку Кама. Да места ідзе чыгунка зь Пярмі, дзе Салікамск зьяўляецца апошнім прыпынкам (тупіком). Маецца прыстань на вадасховішчы. Места займае плошчу 165,5 км².

Першыя згадкі аб Салікамску былі ў 15 стагодзьдзі. Каля 1430-х гадоў з Волагды (тады гэтае места было ў складзе Ноўгараду) прыехалі купцы, якія пачалі тут здабываць соль. Гэты промысел быў доўгі час галоўным заняткам месьцічаў. Назва места часта мянялася, але ва ўсіх назовах было слова “соль”. У 1506 годзе места назвалі – Усольле на Камскам, потым Усольле Камскае. З 17 стагодзьдзя места было вядомае пад назваю Соль Камская.

Саборная калакольня

З 1472 году Салікамск далучаны да Маскоўскай дзяржавы (потым Расеі). У XVII стагодзьдзі пачынаецца здабыча й пераапрацоўка медзі. Места адначасова становіцца адным з найважнейшых месцаў гандлю паміж Расеяй, Сыбір’ю і Кітаем. Пасьля пашырэньня здабычы солі на ніжняй Волзе места Салікамск пачынае западаць і ў 19 стагодзьдзі пераўтвараецца ў мястэчка. Толькі 5 красавіка 1926 году Салікамск атрымаў статус места. У 1930—1940-х гадох места стала месцам бальшавіціх рэпрэсіяў. Нават зараз у ваколіцах места знаходзіцца шмат турмаў.

Мясцовыя ўлады

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мясцовыя ўлады Салікамскае мескае акругі маюць наступную будову:

  • Мескі савет (Дума);
  • Галава места;

Мэрам места з 2006 году зьяўляецца Сяргей Дзявяткаў.

Прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Салікамск — адзін з найбуйнейшых прамысловых асяродкаў на поўначы Пермскага краю. Асноўныя заняткі тамтэйшых прадпрыемстваў — пераапрацоўка соляў (натравых і калевых) і руды (магнавай, трохі меднай і жалезнай), вытворчасьць угнаеньняў з соляў, дрэваапрацоўка зь лесу, што знаходзіцца навокал ад места. Ëсьць прадпрыемствы машынабудаваньня. Ёсьць вайсковая прамысловасьць. Ёсьць мясцовы мясакамбінат і малочны камбінат, але яны маюць значэньне толькі на тамтэйшым рынку.

Звалка солі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Салікамсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў