Мая Крысталінская
Мая Крысталінская | |
| Дата нараджэньня | 24 лютага 1932 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Масква, СССР |
| Дата сьмерці | 19 чэрвеня 1985 (53 гады) |
| Месца сьмерці | Масква, СССР |
| Прычына сьмерці | рак |
| Месца пахаваньня | |
| Грамадзянства | СССР |
| Месца вучобы | |
| Прафэсія | сьпявачка |
| Жанры | эстрада |
| Вакал | мэцца-сапрана[d] |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Узнагароды | |
Мая Крысталінская (па-расейску: Майя Владимировна Кристалинская; 24 лютага 1932, Масква — 19 ліпеня 1985) — савецкая эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка РСФСР (1974).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спявала ў хоры Цэнтральнага дома дзяцей чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам Ісаака Дунаеўскага. Скончыла Маскоўскі авіяцыйны інстытут, працавала на заводзе інжынэрам-эканамістам, удзельнічала ў завадзкой самадзейнасьці. У 1957 годзе стала ляўрэатам VI Сусьветнага фэстывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, на якім выступала з самадзейным ансамблем «Першыя крокі» пад кіраўніцтвам Юрыя Саўльскага. У 1959—1960 гадах працавала салісткай ў джаз-аркестры Алега Лундстрэма. З 1961 году — салістка Масканцэрту. У апошнія гады жыцьця сьпявачка перакладала зь нямецкай мовы кнігу Марлен Дытрых «Разважаньні». Кніга выйшла ў СССР ужо пасьля сьмерці Маі Крысталінскай.
Мая Крысталінская пахаваная ў Маскве на Данскіх могілках.