Перайсьці да зьместу

Міхайла Манівід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхайла Манівід
лац. Michajła Manivid

Герб «Паўкозіч»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1433

Міхайла Манівід (? — па 1433) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста гарадзенскі (1422—1433).

Манвід (Manvidus[1]) і Відзіман (Widiman) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Манівід азначае «чалавек моцы»[6] (тое ж, што і імя Відзіман).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michael alias Moniwid (27 верасьня 1422 году)[7]; Monividi Grodensis [tenutariorum] [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[8]; Manewyd (1433 год)[9].

Зь літоўскага баярскага роду. Не належаў да роду Войцеха Манівіда.

Упершыню ўпамінаецца ў Мельнскай умове (1422 год) як староста гарадзенскі. Увесну 1433 году як староства гарадзенскі зладзіў некалькі выправаў на землі Тэўтонскага ордэну[9].

Да акту Троцкай уніі (1433 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[10]:

ПЕЧАТЬ МОНИВИДОВА
  1. ^ Die Matrikel der Universität Helmstedt. Bd. 2 (1636—1685). — Hildesheim, 1981. S. 128, 281.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1089, 1571.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  7. ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  9. ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 262.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.