Мітэ (раён Бэрліну)
Выгляд
| Мітэ | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | раён Бэрліну[d] |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 48 м[2] |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Паштовыя індэксы | 10115, 10117, 10119, 10178 і 10179 |
| | |

Мі́́тэ (па-нямецку: Mitte — «цэнтар») — раён у складзе аднайменнай адміністрацыйнай акругі Бэрліну.
Гэты раён ахоплівае галоўным чынам усю гістарычную частку сталіцы Нямеччыны, дзе знаходзяцца шматлікія славутасьці гораду (Брандэнбурская брама, вуліца Ўнтэр дэн Ліндэн, Музэйная выспа і інш.). На тэрыторыі раёнаў Мітэ й Тыргартэн разьмяшчаюцца ўсе ўстановы бундэстагу, бундэсрату й фэдэральнага ўраду, а таксама большасьць замежных амбасадаў.
Да адміністрацыйнай рэформы 2001 году раён Мітэ зьяўляўся самастойнай адміністрацыйнай акругай, а сучасная акруга Мітэ ўтварылася ў выніку зьліцьця былых акругаў Мітэ, Тыргартэн і Вэдынг.