Брандэнбурская брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Брандэнбурская брама

Брандэнбурская брама (ням. Brandenburger Tor) — архітэктурны помнік у Бэрліне (Нямеччына).

Брандэнбурская брама зьяўляецца найбольш знакамітым сымбалем Бэрліна і Нямеччыны. Доўгія гады яна служыла сымбалем падзелу Нямеччыны і Бэрліна, а пасьля 1989 г. стала ўвасабленьнем ўзьяднаньня краіны.

Брадэнбурская брама — гэта адзіная гарадзкая брама Бэрліна, што захавалася, яе першапачатковая назва — Брама міру. Гэтую браму збудаваў Карл Готгард Лянганс ў 1789—1791 гг., яна была першай значнай працай, выкананай у стылі бэрлінскага клясыцызму. Узорам для Брадэнбурскай брамы паслужыў прапілен Акропаля ў Атэнах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Брандэнбурская брамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў