Бэрлінскі катэдральны сабор
Сабор | |
Бэрлінскі катэдральны сабор
Berliner Dom | |
![]() | |
Краіна | Нямеччына |
Месцазнаходжаньне | Мітэ[1] |
Каардынаты | 52°31′09″ пн. ш. 13°24′04″ у. д. / 52.51917° пн. ш. 13.40111° у. д.Каардынаты: 52°31′09″ пн. ш. 13°24′04″ у. д. / 52.51917° пн. ш. 13.40111° у. д. |
Канфэсія | Лютэранства |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Юліюс Рашдорф |
Дата заснаваньня | 1894 |
Будаваньне | 1894—1905 гады |
Статус | помнік архітэктурнай спадчыны[d] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Бэрлінскі катэдральны сабор на мапе Нямеччыны ![]() ![]() Бэрлінскі катэдральны сабор | |
![]() |
Бэрлінскі катэдральны сабор (па-нямецку: Berliner Dom, або афіцыйна Oberpfarr- und Domkirche zu Berlin) — эвангелічна-лютэранскі храм у бэрлінскім раёне Мітэ, разьмешчаны ў паўночнай частцы выспы Шпрэеінзэль (на г.зв. Музэйнай высьпе). Гэта адна з найбуйнейшых лютэранскіх цэркваў Нямеччыны й найбуйнейшая царква Бэрліну[2].
Сабор быў пабудаваны ў 1894—1905 гадох, паводле праекту нямецкага архітэктара Юліюса Рашдорфа, пад уплывам італьянскага высокага рэнэсансу й барока. Гэты будынак цяпер ахоўваецца дзяржавай. Галоўны партал сабору знаходзіцца з заходняга боку, перад якім разьбіты парк люстгартэн. У саборы пахаваны шматлікія прадстаўнікі дынастыі Гагэнцолернаў.
Вышыня сабору складае 116 м, шырыня — 73 м, даўжыня — 93 м (да 1975 г., калі была зьнесена г.зв. Царква Памяці ў паўночнай частцы сабору, даўжыня складала 114 м). Сабор разьлічаны на прыкладна 1 650 седзячых месцаў[3].
У саборы, акрамя звычайных службаў, праходзяць і службы з нагоды важных палітычных падзеяў Нямеччыны.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэрлінскі катэдральны сабор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Kidok database (ням.)
- ^ Willkommen in der Oberpfarr- und Domkirche zu Berlin!(ням.)
- ^ Sitzplan des Berliner Doms(ням.)