Чырвоная ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чырвоная ратуша

Чырвоная ратуша (па-нямецку: Rotes Rathaus), Бэрлінская ратуша — гістарычны будынак у самым цэнтры Бэрліну, названы з-за фасаду з чырвонай цэглы. Пабудавана ў 18611869 гадох у стылі паўрэнэсанса, паўготыкі паводле праекту архітэктара Вэзэмана. Вышыня чатырохвугольнай вежы ратушы - 74 мэтры.

Падчас Другой сусьветнай вайны будынак быў разбураны; адноўлены ў 19511958 гадох са зьмяненьнямі ў інтэр'еры. На першым паверсе знаходзяцца гербавая й калённыя залі, якія выконваюць прадстаўнічыя функцыі.

Пасьля аднаўленьня ў Чырвонай ратушы разьмяшчаўся магістрат Усходняга Бэрліну; з 1 кастрычніка 1991 году тут знаходзіцца рэзыдэнцыя ўраду (Сэнату) аб'яднанай зямлі Бэрлін. Тут жа месьціцца працоўнае месца бургамістру горада.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чырвоная ратушасховішча мультымэдыйных матэрыялаў