Міраслаў Шатан
Міраслаў Шатан | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 191 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | правы нападнік | |
Кідок/Ловы | левай | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 22 кастрычніка 1974 (48 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Яцаўцы, Чэхаславаччына | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Славаччына | |
Драфт НХЛ | 111, 1993 Эдмантан Ойлерз | |
Гульнявая кар’ера | 1992—2014 |
Мірасла́ў Ша́тан (па-славацку: Miroslav Šatan, [ˈmɪroslɑv ˈʃatan]; нарадзіўся 22 кастрычніка 1974 году) — славацкі хакейны правы нападнік.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Топальчаны», дзе ў 31 матчы сэзону 1991—1992 закінуў 30 шайбаў і аддаў 22 перадачы. Пасьля гэтага ён перайшоў у каманду вышэйшага дывізіёну «Дукла Трэнчын», дзе правёў два сэзоны.
У 1993 року быў задрафтаваны клюбам «Эдмантан Ойлерз» пад 111 нумарам. Да пераходу ў НХЛ гуляў у чэмпіянаце Чэхаславаччыны, а пазьней — Славаччыны, правёў восем матчаў за зборную краіны ды закінуў 9 шайбаў на Алімпіядзе-1994[3].
У 1994—1995 гуляў у ніжэйшых амэрыканскіх лігах за чатыры розныя клюбы, у наступным сэзоне прабіўся ў асноўны склад «Эдмантану». Праз два сэзоны быў абменены ў «Бафала Сэйбрз», дзе выступаў да 2003 року. Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за браціслаўскі «Слован», пасьля чаго ў «Сэйбрз» ужо не вярнуўся[4]. 3 жніўня 2005 заключыў кантракт зь Нью-Ёрк Айлэндэрз[5]. У 2008 перайшоў у Пітсбург Пінгвінз[6], у складзе якіх упершыню выйграў Кубак Стэнлі—2009.
У 2010 заключыў кантракт з «Бостан Бруінз», а ў 2011 перайшоў у клюб Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Дынама Масква». Па сканчэньні сэзону вярнуўся ў Славаччыну, дзе выступаў за «Слован Браціслава»[7], у наступным сэзоне стаў капітанам.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Славаччыны 1994 і 2012 рокаў.
- Удзельнік матчу ўсіх зорак НХЛ 2000 і 2003 рокаў.
- Уладальнік Кубку Стэнлі—2009 зь Пітсбург Пінгвінз.
- Удзельнік матчу ўсіх зорак КХЛ 2014 року.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ https://www.hockeyslovakia.sk/sk/hallfame/miroslav-satan
- ^ Mirolav Šatan’s Profile at HockeyDraft.ca
- ^ Satan a free agent after Sabres decline option(анг.). ESPN (2005-08-01). Праверана 2009-08-04 г.
- ^ Satan signs with Islanders(анг.). TSN (2005-08-03). Праверана 2009-08-04 г.
- ^ Penguins sign Miroslav Satan(анг.). Pittsburgh Penguins (2008-07-03). Праверана 2009-08-04 г.
- ^ Miro Šatan v Slovane! Zatiaľ na mesiac(анг.) // 9 September 2011 г. Праверана 10 September 2011 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Топальчанах
- Славацкія хакеісты
- Славацкія хакеісты і хакеісткі на Алімпійскіх гульнях
- Хакеісты клюбу «Бостан Бруінз»
- Хакеісты клюбу «Бафала Сэйбрз»
- Хакеісты клюбу «Пітсбург Пінгвінз»
- Хакеісты клюбу «Дэтройт Вайпэрз»
- Хакеісты клюбу «Эдмантан Ойлерз»
- Хакеісты клюбу «Слован» Браціслава
- Хакеісты клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз»
- Катэгорыя:Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 году
- Катэгорыя:Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 году
- Катэгорыя:Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 году
- Катэгорыя:Хакеісты і хакеісткі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году
- Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ
- Уладальнікі Кубка Стэнлі