Слован Браціслава (хакейны клюб)
Слован Браціслава | |
Поўная назва | ХК Слован Браціслава |
---|---|
Кароткая назва | Слован |
Ранейшыя назвы | 1 ЧШК Браціслава |
Заснаваны | 1921 |
Месцазнаходжаньне | Браціслава, Славаччына |
Арэна | Зімовы стадыён імя Андрэя Нэпэлы |
Зьмяшчальнасьць | 10 055 чал. |
Прэзыдэнт | Мараш Крайчы |
Галоўны трэнэр | Эдуард Занкавец |
Капітан | Андрэй Мэсараш |
Чэмпіянат | Кантынэнтальная хакейная ліга |
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Дывізіён | Баброва |
2016—2017 | 4 месца |
Зьвязаныя клюбы | Скаліца (Славацкая экстраліга) |
Колеры | |
Клюбныя колеры | |
Афіцыйная бачына |
«Сло́ван» (па-славацку: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафэсійны славацкі хакейны клюб з Браціславы, створаны ў 1921; 8-разовы чэмпіён Славаччыны (апошнім разам у 2012). З 2012 року выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ). Хатнія матчы клюб праводзіць на арэне імя Андрэя Нэпэлы, вядомай таксама як «Слоўнафт-арэна».
Каманда шматразова ўдзельнічала ў эўракубках: Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Эўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славаччыне і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 паўстаў спартовы клюб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 было створанае ягонае хакейнае падразьдзяленьне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў сьнежні 1924 зь Венэрам зь Вены, саступіўшы 1:6.
У 1939 клюб зьмяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 году. З 1949 па 1952 гады клюб называўся Sokol NV. З 1953 году клюбу была вернутая назва «Слован».
Па Другой сусьветнай вайне «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славаччыны ў найвышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сэзон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].
Па падзеле Чэхаславаччыны «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].
На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпэнглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынэнтальны кубак (2003—2004). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Эўрапейскім кубку[1].
У сакавіку 2012 року «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступу ў міжнароднай Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 яны былі афіцыйна прынятыя ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клюбам.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нацыянальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэмпіёны (8): 1997-98, 1999—2000, 2001-02, 2002-03, 2004-05, 2006-07, 2007-08, 2011-12
2-е месца (2): 1998-99, 2009-10
3-е месца (5): 1994-95, 1995-96, 2000-01, 2003-04, 2008-09
Чэхаславацкая першая хакейная ліга
Чэмпіёны (1): 1978-79
2-е месца (8): 1948-49, 1959-60, 1960-61, 1961-62, 1963-64, 1964-65, 1969-70, 1971-72
3-е месца (9): 1945-46, 1946-47, 1947-48, 1962-63, 1965-66, 1968-69, 1970-71, 1972-73, 1979-80
Чэмпіёны (2): 1940-41, 1941-42
2-е месца (2): 1942-43, 1943-44
1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга
Чэмпіёны (2): 1981-82, 1989-90
Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
3-е месца (1): 1980
Чэмпіёны (1): 2004
3-е месца (1): 2001
Чэмпіёны (3): 1972, 1973, 1974
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г História klubu(славацк.). hcslovan.sk (2017-03-22).
- ^ The Slovakian candidate. khl.ru (2012-03-29).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Слован Браціслава (хакейны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў