Аляксей Сучкоў
Аляксей Сучкоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 чэрвеня 1981[1][2] (43 гады) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999 | Нёман Горадня | 2 (0) |
2000 | Нёман-Мастадрэў | 29 (7) |
2001 | Славія Мазыр | 21 (1) |
2001—2002 | Нёман Горадня | 45 (3) |
2002—2004 | Карпаты | 26 (1) |
2004 | Шыньнік Яраслаўль | 2 (0) |
2004—2007 | Карпаты | 80 (4) |
2008—2009 | Харкаў[d] | 27 (0) |
2009 | Шахцёр Салігорск | 12 (2) |
2009 | Нёман Горадня | 12 (2) |
2010 | Шахтар Караганда | 30 (3) |
2011—2012 | Нёман Горадня | 46 (0) |
2013 | Тарпэда-БелАЗ | 22 (2) |
2014—2017 | Нафтан | 101 (8) |
Зборныя | ||
2002—2004 | Беларусь (да 21) | 15 (0) |
2004—2006 | Беларусь | 5 (0) |
Аляксей Сучкоў (нар. 10 чэрвеня 1981 году, Ліда, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр, паўабаронца. За сваю кар’еру выступаў у чэмпіянатах Беларусі, Украіны, Расеі й Казахстану, акрамя таго мае ў сваім актыве 7 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнай школы футбольнага клюбу «Ліда». Пачаў кар’еру ў 1999 годзе, выступаючы за моладзевы склад клюбу. У 2000 годзе перайшоў у аднайменны клюб з Мастоў, праз год вярнуўся ў Горадню, дзе правёў 45 матчаў. У 2002 годзе быў набыты львоўскімі «Карпатамі», праз 2 гады быў прададзены ў яраслаўскі «Шыньнік», дзе адгуляў толькі дзьве гульні. Пасьля вяртаньня зь Яраслаўля вярнуўся ў львоўскі клюб, у якім выступаў да канца 2007 году.
У міжсэзоньне адправіўся ў «Харкаў», але пасьля ягонага вылету зь першай лігі вярнуўся ў Беларусь. Там згуляў за салігорскі «Шахцёр», у якім прымудрыўся адзначыцца са знакам «мінус», то бок кіраўніцтва клюбу звольніла гульца з каманды за п’янства, аднак Сучкоў адмаўляў гэтае[3]. Таксама ён згуляў за родны «Нёман», а праз год зьехаў у Казахстан выступаць за карагандзінскіх «гарнякоў». У канцы 2010 году скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Нёман». У 2013 годзе перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[5]. Спачатку трывала выступаў у асноўным складзе на пазыцыі левага паўабаронцы, а з жніўня 2013 году пачаў звычайна толькі выходзіць на замену.
У студзені 2014 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6]. У складзе наваполацкага клюбу быў асноўным левым паўабаронцам. У лютым 2015 году на год падоўжыў кантракт з клюбам[7], а ў студзені 2016 году, не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці «Нафтану»[8], падоўжыў пагадненьне і на наступны сэзон[9]. У сакавіку 2017 году стаў капітанам каманды[10]. У сэзоне 2017 году ўжо часьцей выступаў у якасьці цэнтральнага або правага паўабаронцы. Пасьля сэзону 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Нафтану»[11].
У студзені 2020 году быў пажыцьцёва дыскваліфікаваны паводле справы аб дамоўленых матчах[12]. У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежаваньня волі[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У зборнай Беларусі правёў 7 матчаў, зь іх у пяці выходзіў на замену, аднак большасьць з гэтых гульняў былі таварыскімі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 3 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 26 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksey Suchkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Alyaksey Suchkow // FBref (мн.)
- ^ Солигорский «Шахтер» отчислил двух игроков за нарушение спортивного режима (рас.)
- ^ Алексей Сучков в поисках клуба (рас.)
- ^ Футбол. Алексей Сучков перешел из «Немана» в «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ^ Алексей Сучков подписал годичный контракт с новополоцким «Нафтаном» (рас.)
- ^ Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном" (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
- ^ Шкабара, Сучков и еще три футболиста, скорее всего, покинут «Нафтан» (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
- ^ Зюлев и Сучков продлили контракты к "Нафтаном" (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
- ^ Капитаном "Нафтана" избран Алексей Сучков (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
- ^ Алексей Сучков: «Нафтан» будет стремиться вернуться в высшую лигу. Все плохое когда-то заканчивается — наступают хорошие времена» (рас.)
- ^ Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (рас.) Праверана 2023-06-09 г. Архіўная копія ад 29 лістапада 2021 г.
- ^ Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (рас.) Праверана 2023-06-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на sports.ru (рас.)
- Статыстыка на National Football Teams (анг.)
- Нарадзіліся 10 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Карпаты» Львоў
- Футбалісты клюбу «Шыньнік» Яраслаўль
- Футбалісты клюбу «Харкаў»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Шахтар» Караганда
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты