Перайсьці да зьместу

Мікола Ільяшэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мікола Ільляшэвіч»)
Мікола Ільяшэвіч
Дата нараджэньня 1903
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 верасьня 1934(1934-09-02)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак грамадзкі дзяяч, настаўнік, навуковец
Навуковая сфэра геаграфія і гісторыя
Месца працы
Сябра ў Беларускае навуковае таварыства
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ільяшэвіч.

Міко́ла Ільяшэ́віч (1903, Пружаны — 2 верасьня 1934, Вільня) — беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец.

У 1915 годзе сям’я была адпраўленая ў эвакуацыю ў глыб Расеі. Вяртаючыся, аселі ў Вільні.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе пазнаёміўся з Жук-Грышкевічам. Браў удзел у рэдагаваньні моладзевага часопісу «Маладое жыцьцё», дзе ўпершыню пачаў друкавацца сам. Па сканчэньні гімназіі ў 1923 годзе паступіў у Праскі ўнівэрсытэт. Абараніў ва ўнівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Беларусь як антрапагеаграфічная адзінка». У 1925 стаў адным з сузаснавальнікам і першым старшынём Беларускага культурна-асьветніцкага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданьняў у Славянскай бібліятэцы ў Празе[1], удзельнічаў у стварэньні артыкулаў па гісторыі Беларусі для чэхаславацкіх энцыкляпэдычных выданьняў, рэцэнзаваў творы іншых дасьледнікаў. У чэскай энцыкляпэдыі пад назовам «Ottuv slovnik naučny» выпуск 18 і 20 былі зьмешчаны артукулы Міколы Ільляшэвіча «Беларуская літаратура» (Beloruska literatura) і «Беларусь» (Bila Rus)[2].

Па вяртаньні ў Вільню (1929) працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі ды Праваслаўнай духоўнай сэмінарыі. У гэты ж час увайшоў у склад Беларускага навуковага таварыства, супрацоўнічаў з Таварыствам беларускай школы і Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Друкаваўся ў заходнебеларускай пэрыёдыцы (газэта «Беларускі звон», альманах «Студэнцкая думка», дзіцячы часопіс «Заранка»), у 1930—1931 рэдагаваў сельскагаспадарчы часопіс «Саха».

Мікола разам з малодшым братам Хведарам (паэтам) амаль штолета наведвалі Пружану. Гэта яны забясьпечвалі беларускай літаратурай сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку ды іншых. У значнай ступені пад іхнім уплывам многія пружанцы сталі пасьлядоўнымі прыхільнікамі беларушчыны.

Аўтар падручніка па псыхалёгіі, дысэртацыі-брашуры на чэскай мове «Беларусь і беларусы», дасьледаваньня «Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньнем Кацярыны II і Паўла I».

Заўчасна памёр ад сухотаў 2 верасьня 1934. Пахаваны на віленскіх мескіх могілках.

  • Mikalaj Iljaševič. Bělorus a bělorusové. — Praha: Nákladem «Českého čtenáře», 1930. — 124 с. — (Český čtenář : spolek pro vydávání a síření poučné a krásné četby české. R. 21).
  • Кароткі нарыс псіхалогіі : З дадаткам беларуска-руска-польскага слоўніка псіхалагічічных тэрмінаў. — Вільня: 1932. — 47 с.
  • Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньня Кацярыны II і Паўла I (1772-1801). — Выд. 3-е. — Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства «Адраджэньне», 1992. — 24 с. — 500 ас.
  1. ^ Славянскай бібліятэцы ў Празе — 80 гадоў // Радыё Свабода, 2 красавіка 2005
  2. ^ Др. Мікола Ільляшэвіч. Адкрыты ліст у рэдакцыю. // Родная мова : месячнік пасьвячоны пытаньнем беларускае (крывіцкае) мовы. — 1930. — № 1—2. — С. 48.
  • Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.
  • Натальля Пракаповіч. Мікола Ільяшэвіч — невядомы гісторык з Пружан // Газета для вас №02 (680) 9-16 студзеня 2009 году

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]