Перайсьці да зьместу

Мікалай Сігневіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Сігневіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 лютага 1992(1992-02-20)[1][2][3] (34 гады)
Рост 194 см[4]
Вага 83 кг[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013 Дынама Берасьце 45 (11)
2014—2018 БАТЭ 98 (29)
2017 Плятаніяс 16 (2)
2019—2020 Фэрэнцвараш 32 (5)
2020 Хімкі 2 (0)
2020—2021 БАТЭ 26 (6)
2022—2023 Апалён Сьмірніс 21 (1)
2024 Атыраў 24 (10)
2025 Табол 17 (8)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 12 (1)
2014—2021 Беларусь 21 (1)

Мікала́й Сігне́віч (нарадзіўся 20 лютага 1992 году, Берасьце, Беларусь) — беларускі футбаліст, нападнік казаскага клюбу «Табол» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Выхаванец берасьцейскага футболу, з 2011 году праходзіў у асноўны склад берасьцейскага «Дынама», у асноўным выходзячы на замены. У сэзоне 2013 году стаў асноўным нападнікам і найлепшым бамбардзірам берасьцейскай каманды. У жніўні 2013 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2016 году, але паводле дамоўленасьці выступаў за берасьцейскае «Дынама» да канца 2013 году на правах арэнды[5]. У пачатку 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Плятаніяс» на паўгоду[6]. Па сканчэньні арэнды ў траўні 2017 году вярнуўся ў БАТЭ[7]. У канцы 2018 году падпісаў кантракт з вугорскім клюбам «Фэрэнцвараш»[8].

У верасьні 2020 году далучыўся да расейскіх «Хімкаў»[9], аднак у тым жа месяцы скасаваў кантракт, правёўшы за клюб тры матчы[10], і вярнуўся ў БАТЭ[11]. У 2020 годзе зьяўляўся на полі эпізадычна, на наступны год з часам замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2021 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт з клюбам[12]. У студзені 2022 году падпісаў кантракт на паўтары гады з грэцкім клюбам «Апалён Сьмірніс»[13]. Застаўся ў камандзе ў сэзоне 2022—2023 гадоў, калі яна выбыла ў другі дывізіён. У жніўні 2023 году зышоў з сталічнага грэцкага клюбу пасьля таго, як ён страціў прафэсійны статус[14]. У студзені 2024 году стаў гульцом казаскага «Атыраў»[15]. Праз год зьмяніў каманду на «Табол», адзначыўшыся голам за клюб у першым жа матчы[16].

У 2012—2013 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, згуляўшы ў ейным складзе 12 матчаў і правёўшы адзін гол.

15 лістапада 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў гульні адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Гішпаніі. У тым матчы замяніў на 67-й хвіліне Сяргея Карніленку. Ужо ў другім матчы за зборную, якім стала таварыская сустрэча супраць зборнай Мэксыкі, Сігневіч адкрыў лік галам беларусаў, ураўнаўшы лік на 55-й хвіліне.

БАТЭ:

«Фэрэнцвараш»:

«Табол»:

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
БАТЭ2015Найвышэйшая ліга184
2016Найвышэйшая ліга154
Плятаніяс2016—2017Супэрліга162
БАТЭ2017Найвышэйшая ліга136
2018Найвышэйшая ліга236
2020Найвышэйшая ліга40
2021Найвышэйшая ліга226
  1. Nikolai Signevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Mikalay Signevich // FBref (анг.)
  3. Nikolay Signevich // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. 1 2 https://www.teams.by/-/player-259/
  5. БАТЭ приобрел трансферные права на Сигневича(недаступная спасылка) (рас.)
  6. БАТЭ объявил об аренде «Платаниасу» Сигневича (рас.)
  7. Гайдучик и Сигневич возвращаются в БАТЭ (рас.)
  8. Николай Сигневич стал игроком «Ференцвароша» (рас.)
  9. Николай Сигневич официально в "Химках" (рас.)
  10. Сигневич расторг контракт с "Химками", проведя за российский клюб всего три матча (рас.)
  11. БАТЭ объявил о возвращении Сигневича (рас.)
  12. Николай Сигневич покинул БАТЭ (рас.)
  13. "Аполлон" объявил о переходе Николая Сигневича (рас.)
  14. "Аполлон Смирнис" отказался от профессионального статуса и будет выступать в Д4. Сигневич покинул клюб (рас.)
  15. Николай Сигневич подписал контракт с "Атырау" Виталия Жуковского (рас.)
  16. Николай Сигневич отличился в первом официальном матче за "Тобол" (ВИДЕО) (рас.). Прессбол (2025-03-01). Праверана 2025-03-02 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]