Мікалай Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)
Выгляд
Герб «Вадвіч» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1560 |
Памёр | лістапад 1603 |
Род | Нарушэвічы |
Бацькі | Мікалай Ян Нарушэвіч Барбара з Кунцэвічаў |
Жонка | Маргарыта з Збараскіх Кацярына з Радзівілаў |
Дзеці | Пётр Нарушэвіч[d], Кацярына Нарушэвіч[d] і Ян Караль Нарушэвіч[d] |
Мікалай Нарушэвіч (каля 1560 — лістапад 1603) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1582—1589), кашталян жамойцкі (з 1588).
Валодаў Хомскам, Жаберам, Палачанамі ў Ашмянскім павеце, паловай мястэчка Косаў і іншымі[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Мікалая Яна, падскарбія вялікага літоўскага, і Барбары з Кунцэвічаў. Меў братоў Яна і Крыштапа.
Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582). Шчыры кальвініст, якому прысьвячалася некалькі рэлігійных твораў.
Першы раз ажаніўся з князёўнай Маргарытай Збараскай, другі — з Кацярынай Радзівіл. Нашчадкаў не пакінуў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0