Перайсьці да зьместу

Мікалай Загвозьдзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Загвозьдзін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 жніўня 1991(1991-08-31)[1] (33 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Рагачоў
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 Дынама Менск 0 (0)
2010—2011 Бяроза-2010 45 (2)
2011 Хімік 12 (1)
2012 Дынама-2[d] 33 (9)
2013 Гарадзея 8 (1)
2014—2016 Лякаматыў Гомель 61 (7)
2016 Мікашэвічы 14 (1)
2017 Ліда 14 (1)
2017—2019 Лякаматыў Гомель 54 (7)
2019—2020 Спадарожнік 34 (8)
2021 Шахцёр Петрыкаў 28 (3)
2022 Лякаматыў Гомель 16 (1)
2023—2024 Мазырскі НПЗ[d] 25 (18)
2024—4 Дняпро Рагачоў 6 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Мікалай Загвозьдзін (нарадзіўся 31 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Мазырскі НПЗ».

Выхаванец каленкавіцкага футболу, аднак яшчэ ў веку 14 гадоў перайшоў у менскае «Дынама». Кар’еру пачынаў у дублі менскай каманды, але, ня даўшы рады, выступаў на правах арэнды ў «Бярозе-2010», шацілавіцкім «Хіміку» і «Дынама-2». У 2013 годзе перайшоў у статусе свабоднага агента ў «Гарадзею».

З 2014 па 2016 год бараніў колеры «Гомельчыгунтранс», стаўшы адным зь лідэраў каманды. У другой палове сэзону 2016 году перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[2], але ня здолеў з камандай захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У лютым 2017 году падпісаў кантракт зь «Лідай»[3], які пакінуў у ліпені 2017 году[4]. Са жніўня 2017 году выступаў за гомельскі «Лякаматыў»[5].

У жніўні 2019 году пакінуў гомельскі клюб[6] і неўзабаве ўзмоцніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[7]. Здолеў замацавацца ў пачатковым складзе рэчыцкага клюбу. У студзені 2020 году стала вядома, што паўабаронца застанецца ў «Спадарожніку» ў сэзоне 2020 году[8]. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог рэчыцкай камандзе перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 году пачынаў рыхтавацца да новага сэзону са «Спадарожнікам», але ў лютым пакінуў каманду[9] і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», зь якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе петрыкаўскай каманды. У сьнежні 2021 году пакінуў «Шахцёр»[11].

У сакавіку 2022 году яшчэ раз стаў гульцом гомельскага «Лякаматыву»[12]. У складзе каманды пераважна выходзіў на замену. Пакінуў гомельскі клюб па заканчэньні сэзону 2022 году[13]. Сэзон 2023 году пачаў у складзе мазырскага МНПЗ у Другой лізе.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомельчыгункатранс 2016 Першая ліга 12 2
Граніт Найвышэйшая ліга 14 1
Ліда 2017 Першая ліга 14 1
Лякаматыў Гомель 14 1
2018 Першая ліга 28 4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]