Перайсьці да зьместу

Ь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мяккі знак»)
Літара кірыліцы мяккі знак
Ьь
Выява
  Ш Щ Ъ Ы Ь Ҍ Э Ю Я  
Беларускі альфабэт:
 Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я  
У лацінцы L · l · Акут
Зьвесткі
Тып асноўная кірыліца, альфабэтны;
Гук [◌ʲ]
Назва ў Юнікодзе
cyrillic capital letter soft sign
cyrillic small letter soft sign
Юнікод Ь: U+042C
ь: U+044C
HTML Ь‎: &#1068, &#x42c
ь‎: &#1100, &#x44c
UTF-16 Ь‎: 0x42C
ь‎: 0x44C
URL-код Ь: %D0%AC
ь: %D1%8C
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Ь, ь (мяккі знак; курсіў: Ь ь) — 29-я літара беларускага кірылічнага альфабэту. Выкарыстоўваецца таксама ў іншых славянскіх кірылічных альфабэтах: 28-я ў баўгарскім, 30-я ў расейскім і 31-я ва ўкраінскім (перамешчаная на цяперашняе месца ў 1990 годзе, а была апошняй); з сэрбскага прыбраная ў сярэдзіне XIX стагодзьдзі, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сэрбскага, ня ўводзілася. Самастойнага гуку не абазначае, можа разглядацца як дадатковая літара, мяняе значэньне папярэдняй літары. Ва ўкраінскай таксама выкарыстоўваецца ў спалучэньні ьо, адпаведным беларускай літары Ё пасьля зычных; ў сучасным баўгарскім правапісе толькі так і выкарыстоўваецца. Таксама ёсьць у альфабэтах некаторых неславянскіх моваў, у пісьмовасьці якіх можа сустракацца ў нечаканых месцах: напрыклад, пасьля галосных знакаў. У кірыліцы звычайна лічыцца 31-ай паводле парадку і выглядае як ; у глаголіцы мае выгляд .

Лічбавае значэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ь ня мае лічбавага значэньня.