Мэт’ю Джылкс
| Мэт’ю Джылкс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 чэрвеня 1982[1][2] (43 гады) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 84 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2007 | Рочдэйл[d] | 176 (0) |
| 2007—2008 | Норыдж Сіці | 0 (0) |
| 2008—2014 | Блэкпул | 182 (0) |
| 2008 | → Шрусбэры Таўн[d] | 4 (0) |
| 2014—2016 | Бэрнлі | 0 (0) |
| 2016—2017 | Рэйнджарз | 0 (0) |
| 2017 | Ўіган Атлетык | 14 (0) |
| 2017—2019 | Скантарп Юнайтэд[d] | 42 (0) |
| 2019 | Лінкальн Сіці[d] | 12 (0) |
| 2019—2020 | Флітўуд Таўн[d] | 5 (0) |
| 2020—2022 | Болтан Ўандэрэрз | 36 (0) |
| Зборныя | ||
| 2012—2013 | Шатляндыя | 3 (0) |
Мэт’ю Джылкс (па-ангельску: Matthew Gilks; нар. 4 чэрвеня 1982 году, Рочдэйл, Ангельшчына) — былы шатляндзкі футбаліст, брамнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першай камандай Мэт’ю быў клюб зь ягонага роднага гораду «Рочдэйл», дзе ён правёў сем сэзонаў. Пасьля гэтага кар’ера працягнулася ў «Норыдж Сіці», але там Джылкс уладкаваўся толькі на лаўцы рэзэрвы. У «Блэкпуле» знаходзіцца з 2008 году, за гэты клюб Джылкс дэбютаваў 12 жніўня 2008 году ў матчы на Кубак футбольнае лігі, дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 2:0 ад клюбу «Макэлсьфілд Таўн»[3]. Разам з клюбам браў удзел у матчах Прэм’ер-лігі сэзону 2010—2011 гадоў. Нягледзячы на вылет «Блэкпулу» з найвышэйшага ангельскага дывізіёну па выніках сэзону, Джылкс падпісаў новы двухгадовы кантракт з клюбам у ліпені 2011 году[4].
У ліпені 2014 году Джылкс падпісаў 2-гадовы кантракт з клюбам «Бэрнлі», які выйшаў у Прэм’ер-Лігу[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нягледзячы на тое, што Мэт’ю нарадзіўся ў Ангельшчыне, у жніўні 2010 году ён быў вызваны ў нацыянальную зборную Шатляндыі. Гэтае сталася магчымым дзякуючы таму, што ягоная бабуля зьяўлялася шатляндкай. 15 жніўня 2012 году Джылкс дэбютаваў у складзе зборнай Шатляндыі, правёўшы тайм у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстраліі[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Matt Gilks // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Matthew Gilks // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Macclesfield 2–0 Blackpool. Soccerbase.
- ↑ Crainey, Gilks, Evatt & Eastham pen new Blackpool deals. BBC Sport
- ↑ Burnley snap up former Blackpool keeper Gilks. Burnley Express.
- ↑ BBC Sport - Scotland 3-1 Australia. BBC Online.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Блэкпула»
- Статыстыка на soccerbase.com
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
- Футбалісты клюбу «Рочдэйл»
- Футбалісты клюбу «Норыдж Сіці»
- Футбалісты клюбу «Блэкпул»
- Футбалісты клюбу «Шрусбэры Таўн»
- Футбалісты клюбу «Бэрнлі»
- Футбалісты клюбу «Рэйнджарз» Глазга
- Футбалісты клюбу «Ўіган Атлетык»
- Футбалісты клюбу «Скантарп Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Лінкальн Сіці»
- Футбалісты клюбу «Флітўуд Таўн»
- Футбалісты клюбу «Болтан Ўандэрэрз»
- Футбалісты зборнай Шатляндыі
- Шатляндзкія футбалісты