Мэнандр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Menander Chiaramonti Inv1453.jpg

Мэнандр (па-грэцку: Μένανδρος; каля 342 да н. э., Атэны — каля 291 да н. э.) — старажытнагрэцкі паэт.

Прадстаўнік гэтак званай новай атычнай, ці сямейна-бытавой, камэдыі. Напісаў больш за 100 твораў. Некаторыя зь іх былі вядомы праз рымскіх пераймальнікаў Пляўта й Тэрэнцыюса. Арыгіналы выяўлены й апублікаваны ў XX стагодзьдзі: поўны тэкст камэдыі «Сугнэй», амаль цалкам «Саміянка», першая палова камэдыі «Шчыт», вялікія эпізоды з камэдыяў «Трацейскі суд», «Адрэзаная каса», фрагмэнты з «Сыкіёнца» і «Ненавіснага». Узбагаціў традыцыйныя камэдыйныя тыпы новымі, індывідуальнымі рысамі. 3 гуманістычных пазыцыяў у духу этыкі філёзафа Эпікура разглядаў маральныя праблемы, пытаньні быту, сям’і, чалавечых адносінаў. Адметныя дасьціпным сюжэтам, тонкім гумарам, вытанчаным стылем, яго камэдыі паўплывалі на творчасьць Пэдра Кальдэрона дэ ля Баркі, Лёпэ дэ Вэгі, Ўільяма Шэксьпіру, Мальера, Карлё Гальдоні.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Малюковіч С. Менандр // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2010.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мэнандрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў