Пляўт
Пляўт | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 250 да н. э.[1] Сарсына, Умбрыя[2] |
Памёр | 184 да н. э.[2] Рым, Рымская рэспубліка[3] |
Бацькі | невядома невядома |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | камедыёграф, паэт, актор і драматург |
Мова | лацінская мова |
Пляўт — Ціт Макцый Пляўт (~254—184 да н.э.) — адзін з найвядомейшых, побач з Тэрэнцыюсам, рымскіх паэтаў-камэдыёграфаў.
Аб жыцьці Пляўта вядома мала надзейнага. Цыцэрон называе год яго нараджэньня і згадвае, што ён дажыў да старасьці (адсюль прынятыя ў літаратуры гады жыцьця — умоўна лічыцца, што ён пражыў каля 70 год). Павал Дыякан (абапіраючыся, магчыма, на згубленыя сёньня антычныя крыніцы) паведамляе, што Пляўт паходзіў зь нярымскай сям’і, з Сарсіны (Умбрыя); калі гэта сапраўды так, то няроднаю для яго лацінаю Пляўт авалодаў надзіва добра.[4]
Пляўт узяў сябе за ўзор аўтараў грэкамоўнай «новай камэдыі» (перадусім Мэнандра), чые п’есы перакладаў і апрацоўваў. Паводле Аўла Гелія, у яго часы Плэўту прыпісвалася каля 130 камэдый, аднак спрэчкі аб сапраўднасьці многіх тэкстаў вяліся ўжо ў антычнасьці; Варон паведамляе, што толькі 21 п’есу прыпісвалі Пляўту ўсе і згодна. Нам сёньня вядомыя тэксты 20 камэдый Пляўта, некаторыя зь іх х лакунамі (усе — зь ліку згаданых вышэй «бясспрэчна Пляўтавых»; зь іх амаль цалкам згубленая толькі «Vidularia»).
Выявай Пляўта, магчыма, зьяўляецца непадпісаная статуя з пары, знойдзенай у Рыме ў 16 ст. (іншая падпісана Пасэйдзіп)[5].
Пляўт аказаў значны ўплыў на Шэксьпіра; у прыватнасьці, шэксьпірава «Камэдыя памылак», праўдападобна, наўпрост заснаваная на пляўтавай камэдыі Menaechmi.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Традыцыйны збор з 21 камэдыі Пляўта ў альфабэтным парадку, які амаль цалкам дажыў да нашых дзён, уключае наступныя творы:
- Amphitryon
- Asinaria
- Aulularia (Збаночак; канец камэдыі згублены)
- Bacchides (пачатак камэдыі згублены)
- Captivi
- Casina
- Cistellaria
- Curculio
- Epidicus
- Menaechmi
- Mercator
- Miles Gloriosus (Ваяр-выхваляка)
- Mostellaria
- Persa
- Poenulus
- Pseudolus (Псэўдол)
- Rudens
- Stichus
- Trinummus
- Truculentus
- Vidularia (захаваліся толькі фрагмэнты)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пляўт на сайце часопіса «ПрайдзіСвет»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://www.treccani.it/enciclopedia/plauto/
- ^ а б Любкер Ф. Plautus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1059.
- ^ выгрузка даных Freebase — Google.
- ^ Introduction // Plautus, vol. I., edited and translated by W. de Melo. Harward University Press, 2011.
- ^ Шаблён:Крыніцы/Партрэты