Мэльхісэдэк (Паеўскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мітрапаліт Мэльхісэдэк
Мітрапаліт Мэльхісэдэк
1-ы Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
23 ліпеня 192217 траўня 1931
ЦаркваБеларуская аўтакефальная праваслаўная царква
НаступнікФіларэт

АдукацыяКазанская духоўная акадэмія(en) (1904)
Дзейнасьцьсьвятар
Сапраўднае імяМіхаі́л Льво́віч Паеўскі
Нарадзіўся15 лістапада 1879
маёнтак Вітулін, Бельскі павет, Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр17 траўня 1931
Масква, Расейская СФСР, СССР
ПахаваныМасква
БацькаЛеў Паеўскі
Прыняцьце сьвятога сану1904
Прыцяцьце манаства1904
Япіскапская хіратонія8 верасьня 1916
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мітрапаліт Мэльхісэдэк (15 лістапада 1879, маёнтак Вітулін, Бельскі павет, Гарадзенская губэрня — 17 траўня 1931, Масква) — беларускі праваслаўны сьвятар, царкоўны дзяяч, мітрапаліт. Першы Прадстаяцель Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1922—1931).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 15 лістапада 1879 году ў маёнтку Вітулін Бельскага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер Люблінскае ваяводзтва, Польшча) ў сям’і праваслаўнага сьвятара Льва Паеўскага. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома і ў манастырскай школе. Скончыў Сімфэропальскую духоўную сэмінарыю (вучобу пачынаў у Санкт-Пецярбурскай), Казанскую духоўную акадэмію (1904). Падчас вучобы прыняў манаскі пострыг зь імем Мэльхісэдэк.

Рукапакладзены ў сьвятары і ў сане іераманаха накіраваны ў Магілеўскую япархію. Браў удзел у архірэйскіх набажэнствах у праваслаўным катэдральным саборы св. Ёсіфа ў Магілёве, служыў на пасадзе ключара сэмінарскай царквы, выкладаў у Магілёўскай духоўнай сэмінарыі асноўнае, дагматычнае і маральнае багаслоўі. 16 верасьня 1905 году прызначаны выконваць абавязкі настаяцеля Магілёва-брацкага Богаяўленскага манастыра.

Удзельнічаў у культурна-асьветных і дабрачынных арганізацыях. З 1906 году — сябра Магілеўскага царкоўна-праваслаўнага Богаяўленскага брацтва і Магілеўскага камітэта Праваслаўнага місіянэрскага таварыства.

18 сьнежня 1906 году прызначаны настаяцелем Брацкага манастыра ў сане ігумена. Узнагароджаны паліцай. 24 студзеня 1907 году пераведзены ў Бялыніцкі манастыр Магілёўскага павету ў сане архіяпіскапа.

З 22 верасьня 1907 году — настаяцель Хэрсонскага манастыра сьв. Уладзімера ў Таўрычаскай губэрні. У 1909 годзе пераведзены ў Спаса-Праабражэнскі манастыр у г. Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай губэрні. З 1910 году — назіральнік Уладзікаўкаскае духоўнае вучэльні. З 1914 году рэктар Тыфліскай духоўнай сэмінарыі. 8 верасьня 1916 году хіратанаваны ў япіскапа Кранштацкага, вікарыя Петраградзкай япархіі. З 17 чэрвеня 1917 году япіскап Ладаскі.

У 1919 годзе вярнуўся ў Беларусь, служыў япіскапам у Слуцку, з 1921 году — япіскап Менскі і Тураўскі. Жыў у «архірэйскім доме» ў Менску (цяпер гэта будынак Інстытуту тэалёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту на праспэкце Незалежнасьці).

Выступаў супраць «абнаўленцаў» (прыхільнікі супрацоўніцтва з бальшавіцкім рэжымам). У траўні — чэрвені 1922 году выклікаўся ў АДПУ з мэтай схіленьня да супрацоўніцтва з абнаўленцамі. Адзін з ініцыятараў скліканьня 10 ліпеня 1922 году сходу беларускага праваслаўнага духавенства. Пасьля абвяшчэньня на сходзе ў Менскім катэдральным саборы аўтаноміі Беларускай праваслаўнай царквы ў ліпені 1922 году ўзьведзены ў сан мітрапаліта Менскага і Беларускага.

З 1 чэрвеня 1924 году знаходзіўся пад сьледзтвам. Абвінавачаны ва ўтойваньні царкоўнай маёмасьці і контрарэвалюцыйнай прапагандзе. Арыштаваны ў 1925 годзе і на адкрытым судовым працэсе ў Менску 17 жніўня 1925 году прыгавораны да 3 гадоў зьняволеньня ўмоўна. Зноў арыштаваны 22 сьнежня 1925 году ў Маскве і сасланы на пасяленьне ў Краснаярскі край. У студзені 1926 году ухіліўся ў грыгарыянскі раскол. У канцы чэрвеня 1926 году пакаяўся перад мітрапалітам Сергіем (Страгародзкім) і падаў прашэньне аб складаньні сана архіяпіскапа.

4 чэрвеня 1927 году зноў арыштаваны. Вызвалены 17 верасьня з падпіскай аб нявыезьдзе. На Вялікдзень 1928 году ў сане архіяпіскапа прызначаны на Енісейскую і Краснаярскую катэдру. У траўні 1931 году выкліканы ў Маскву на Сынод Расейскай праваслаўнай царквы. Раптоўна памёр 17 траўня ў час службы ў маскоўскім Пакроўскім саборы.

Першапачаткова пахаваны ў Кузьмінках у Маскве. Пазьней перазахаваны на Праабражэнскіх могілках. Залічаны да пакутнікаў РПЦ[1].

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 траўня 2011 году на будынку Інстытуту тэалёгіі БДУ ў Менску па пр-це Незалежнасьці, 24 (былы «архірэйскі дом», дзе жыў Мэльхісэдэк) адкрытая памятная дошка з барэльефам мітрапаліта Менскага і Беларускага Мэльхісэдэка[2].

Папярэднік
Георгі (Ярашэўскі)
Біскуп менскі
1919—1922
Наступнік
Уладзімер (Кірылаў)
Папярэднік
Уладзімер (Кірылаў)
Біскуп менскі
1926—1927
Наступнік
Павал (Вількоўскі)
Папярэднік
Нікан (Дзегцярэнка)
Біскуп краснаярскі
1928—1931
Наступнік
Павал (Паўлоўскі)

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Марат Гаравы, БелаПАН. Ствараецца грамадскі камітэт па ўшанаванні памяці Мелхіседэка Культура. Наша НіваПраверана 25 красавіка 2010 г.
  2. ^ Вольга Мядзьведзева. Вяртанне архіерэя // «Звязда». — 18 траўня 2011. — № 90 (26954). — С. 2.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Елевферий, митрополит. Неделя в Патриархии. — Париж: 1933. — С. 140—141.
  • Мартос А., архиепископ. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Мн.: 1990. — С. 259—262.
  • Процька Т. Пакутнік за веру і бацькаўшчыну. — Мн.: 1996.
  • Газэта «Голас царквы» (Ню-Ёрк). 1972, № 36
  • «Праваслаўе у Беларусі і свеце». 1994, №1

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]