Мышанскае графства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мышанскае графства — буйное фэўдальнае ўладаньне ў Наваградзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтар — мястэчка Новая Мыш.

Першым уладальнікам быў Ян Хадкевіч, якому ў 1563 гэтыя землі перадаў вялікі князь Жыгімонт Аўгуст разам з тытулам графа.