Мсьціслаў Уладзімеравіч
Мсьціслаў Уладзімеравіч | |
1125 — 1132 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
люты 1076 |
Памёр: |
14 красавіка 1132 (56 гадоў) |
Сужэнец: | Хрысьціна Інгэсдотэр[d][1] і Любава Дзмітрыеўна[d][1] |
Дзеці: | Інгеборга Кіеўская[d][1], Мальмфрыда Мсьціслаўна[d], Усевалад Мсьціславіч[d], Ізяслаў Мсціславіч[d], Расьціслаў Мсьціславіч[d], Уладзімір Мсціславіч[d], Эўфрасіньня Мсьціславаўна[1], Сьвятаполк Мсьціславіч[d], Еўпраксія Мсьціславаўна, Рагнеда Мсьціслаўна[d], Яраполк Мсьціславіч[d] і Дзюранса[d] |
Бацька: | Уладзімер II Манамах[d][2][1] |
Маці: | Гіта Ўэсэкская[d][3][4][1] |
Мсьціслаў Уладзімеравіч, таксама празваны Вялікім (1 чэрвеня 1076, Тураў — 14 красавіка 1132) — вялікі князь кіеўскі (1125—1132), сын старажытнарускага князя Уладзімера Манамаха і англійскай прынцэсы Гіты Ўэсэкскай.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па волі бацькі ў трынаццацігадовым узросьце стаў наўгародзкім князем (1088—1093 і 1095—1117), дзе кіраваў у згодзе з наўгародцамі і спрыяў умацаваньню і ўпрыгожаньню гораду (у 1116 годзе адбылося пашырэньне наўгародзкага дзядзінца; па яго ўказаньню была закладзена царква Зьвеставаньня на Гарадзішчы ў 1103 годе, і ў 1113 — Мікола-Дварышчанскі сабор).
У 1093—1095 гг. Мсьціслаў быў князем у Растове, падтрымліваючы галоўную ролю ў барацьбе свайго бацькі Манамаха з Алегам Сьвятаславічам: у 1096годзе ў бітве на рацэ Мядзьведзіца ён разьбіў брата Алега — Яраслава Сьвятаславіча, а потым і самога Алега, якому прыйшлося пакінуць Мурам і Разань і бегчы ў стэп, да полаўцаў.
У 1117—1125 гг. валадарыў у Белгарадзе. Калі ў 1125 годзе памёр Уладзімер Манамах, Мсьціслаў прыняў тытул вялікага князя.
Вядомы сваёй барацьбой з Полацкім княствам. Першы паход на Полацкую зямлю зьдзейсьніў у 1127 годзе, падчас якога былі ўзяты і разрабаваны гарады Стрэжаў, Лагойск, Заслаўе, а ў Полацку князь Давыд Усяслававіч заменены братам — Рагвалодам. Калі ў 1128 г. Рагвалод памёр, і ў Полацку зноў сеў Давыд, які адмовіўся ад міру, то Мсьціслаў зьдзейсьніў новы паход у 1129 годзе, падчас якога ўзяў у палон трох пакінутых Усяславічаў (Давыда, Сьвятаслава і Расьціслава) і ўсіх іх родных, а Полацкае княства анэксаваў: сюды быў пераведзены на княжаньне Ізяслаў Мсьціславіч.
14 красавіка 1132 г. Мсьціслаў памёр, перадаўшы пасад свайму брату Яраполку. 1132 год агульнапрызнана лічыцца датай канчатковага распаду Кіеўскай дзяржавы: з аднаго боку, сыны Мсьціслава (Ізяслаў, Расьціслаў, Усевалад) сталі кіраўнікамі самастойных зямель-княстваў, зь іншага — ніводны з найбліжэйшых пераемнікаў Мсьціслава не валодаў яго вайсковым і палітычным талентамі і ня змог спыніць дэзінтэграцыі старажытнарускіх земляў. І хоць Яраполк славіўся як выдатны палкаводзец і адважны ваяр, але як палітык быў вельмі слабы і ня мог спыніць далейшага распаду і драбленьня дзяржавы на незалежныя ад Кіева княствы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Kindred Britain
- ^ В. Р—в Мстислав Владимирович Великий (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XX. — С. 104—105.
- ^ Гида (рас.) // Русский биографический словарь — Москва: 1916. — Т. 5. — С. 174—175.
- ^ А. Э. Гида Гаральдовна (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 633.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мсціслаў Уладзіміравіч Вялікі (рас.) — артыкул зь Вялікай савецкай энцыкляпэдыі