Перайсьці да зьместу

Эўфрасіньня Кіеўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўфрасіньня Кіеўская
Каралева Вугоршчыны
1146 — 1162
Папярэднік Алена Сэрбская
Наступнік Яраслаўна Галіцкая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася к. 1130,
Памерла к. 1193,
Нашчадкі
Дынастыя Рурыкавічы
Муж Геза II
Бацька Мсьціслаў I Уладзімеравіч
Маці Любава Дзьмітрыеўна

Эўфрасіньня Кіеўская (к. 1130 — к. 1193) — каралева Вугоршчыны (1146—1162). Дачка вялікага князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча, унучка Ўладзімера Манамаха.

У 1146 Эўфрасіньня выйшла замуж за вугорскага караля Гезу II. Маці семярых дзяцей, зь іх двух вугорскіх каралёў — Сьцяпана III і Бэлы III. Па сьмерці мужа была рэгэнткаю сьпярша пры сваім сыне Сьцяпане III, дапамагаючы яму ў барацьбе за захаваньне стальца супраць ягоных дзядзяў Ладыслава II й Сьцяпана IV.

Па сьмерці Сьцяпана III дамагалася каранаваньня свайго малодшага сына Гезы, аднак старэйшы сын Бэла, які жыў пры двары бізантыйскага імпэратара Мануіла I Камніна, дабіўся сваёй каранацыі 13 студзеня 1173 і арыштаваў свайго брата, а пазьней і маці. Сьпярша Бэла III увязьніў Эўфрасіньню ў фартэцыі Бранічава, ды неўзабаве вызваліў, але змусіў пакінуць краіну. Яна пастрыглася ў манашкі ў Ерусаліме і жыла ў кляштары гаспітальераў, а пасьля ў базылянскім манастыры сьвятога Савы. Пахаваная ў царкве Тэатокаса пры Лаўры сьвятога Тэадосія.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]