Расьціслаў Усяславіч
Выгляд
Расьціслаў Усяславіч лац. Raścisłaŭ Usiasłavič | |
полацкі князь | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | не раней за 1070 |
Памёр | не раней за 1130 |
Нашчадкі | Маўкольд Расьціславіч, Давіл Расьціславіч |
Дынастыя | Рагвалодавічы |
Бацька | Усяслаў Брачыславіч |
Расьціслаў Усяславіч або Расьціслаў Рагвалодавіч — князь полацкі ў XII стагодзьдзі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзін з малодшых сыноў Усяслава Брачыславіча. У 1129 годзе вялікі князь кіеўскі Мсьціслаў Уладзімеравіч выслаў Расьціслава Ўсяславіча разам зь іншымі полацкімі князямі ў Бізантыю[1].
Паводле Васкрасенскага летапісу (XVI ст.), у 1130-я гадох або пазьней жыхары Віленскага княства запрасілі зь Бізантыі сыноў князя Расьціслава Рагвалодавіча — Давіла і Маўкольда, старэйшы з братоў стаў княжыць у Вільні. Паводле гэтага ж летапісу, Давіл і Маўкольд былі пачынальнікамі дынастыі вялікіх князёў літоўскіх[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Расціслаў Усяславіч // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 113.
- ^ Ермаловіч М. Віленскае княства // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 273.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8