Мельнскі мір
Выгляд
(Перанакіравана з «Мельнскі мір 1422 году»)
Мельнскі мір | |
Падпісаная | 27 верасьня 1422 |
---|---|
· месца | каля возера Мельна |
Ме́льнскі мір 1422 году заключаны паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, 27 верасьня 1422 году каля возера Мельна, ля сутокаў рэк Вісла і Аса, пасьля няўдалай для Ордэна вайны, выкліканай спробамі дамагчыся ад папы Мартына V і імпэратара Сігізмунда I Люксэмбурскага абвяшчэньня несапраўдным Торунскага міру 1411 году. Паводле Мельнскага міру крыжакі саступалі Польшчы частку Куявіі зь Нешавай і канчаткова адмаўляліся ад прэтэнзіяў на Жмудзь, якая паводле ўмоваў Тарунскага міра мусіла быць перададзенай Ордэну пасьля сьмерці вялікага князя Вітаўта. Такім чынам Мельнскі мір завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі, якая праіснавала да Першай сусьветнай вайны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Dogiel M. Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae. T. IV. Wilno, 1760.
- Zajączkowski S. Studia nad procesami Polski a Litwy z Zakonem krzyżackim. 1420—1423.
|