Мачакаменная хвароба
Мачакаменная хвароба — утварэньне аксалатных, уратных і фасфатных[1] камянёў у органах мачавой сыстэмы(en), а менавіта ў нырках, мачаточніках(en), мачавіку і мачаспуску, што парушае рух брулёў і вядзе да запаленьня адпаведных органаў. У Беларусі да 40% ложкаў ва ўралягічных стацыянарах займаюць хворыя на камяні і іх ускладненьні. У Японіі, Ісьляндыі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі мачакаменная хвароба амаль не сустракаецца[2].
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьвіцьцё хваробы папярэджвае кіпячэньне вады дзеля зьмяншэньня ўтрыманьня вапня, выкарыстаньне ў якасьці мачагоннага пітва гарбаты, журавінавага морсу і яблычнага соку, таксама ўжыцьцё кавуноў, дыняў, вінаграду, яблыкаў і брусьніцаў.
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хваробе спрыяе маларухомы лад жыцьця(en), схільнасьць да малочных вырабаў пры гастрыце і язьве страўніка, піцьцё багатай на вапень сырой вады, сьпякотнае надвор'е, хваробы парашчытападобных(en) залозаў(be) і тонкай кішкі, падагра.
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвароба суправаджаецца нырачнай колікай(en), ванітамі(be), успушваньнем(en) жывата і разладам мачаспусканьня[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сьвятлана Барысенка. Як харчавацца пры мочакаменнай хваробе // Зьвязда : газэта. — 7 траўня 2013. — № 83 (27448). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ В. Н. Гузенко Мачакаменная хвароба (анг.) = Мочекаменная болезнь // Новости медицины и фармации : інтэрнэт-выданьне. — 2010. — № 3 (308).
- ^ Сьвятлана Барысенка. Камяні: лягчэй пазбавіцца, чым не набыць // Зьвязда : газэта. — 30 кастрычніка 2008. — № 206 (26318). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвятлана Барысенка. Ад жорсткай вады — у нырках камяні // Зьвязда : газэта. — 25 верасьня 2010. — № 188 (26796). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |