Перайсьці да зьместу

Вінаград (ягада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белы сталовы вінаград

Вінагра́дсадавіна расьлінаў роду вінаград, якая ў сьпелым выглядзе ўяўляе сабой салодкія ягады. Зьяўляецца каштоўным харчовым прадуктам і сыравінай для вінаробства, а таксама ён можа быць выкарыстаны для вырабу сочыва, сокаў, жэле, воцату, разынак, патакі й алею зь вінаградных костачак. Вінаград выкарыстоўваецца ў некаторых відах кандытарскіх вырабаў. Плады вінаграду, а таксама прадукты ягонай перапрацоўкі валодаюць каштоўнымі лекавымі, смакавымі і харчовымі якасьцямі. Вінаград, як правіла, мае эліпсоідную форму, якая нагадвае выцягнуты сфэроід.

Вырошчваньне фіялетавага вінаграда паўстала 6000—8000 гадоў таму ў Цэнтральнай Азіі[1]. Тэхналёгія вырабу віна паўстала крыху пазьней, калі было заўважана, што дрожджы, што асядаюць на пладох вінаграду, прыводзяць да браджэньня, і ў выніку атрымоўваецца алькагольны напой. Самыя раньнія археалягічныя зьвесткі пра дамінуючае становішча вінаробства ў чалавечай культуры датуюцца 6000 гадоў да н. э. у Грузіі[2][3][4]. Першыя сьляды вырабу чырвонага віна выяўляюцца ў старажытнай Пэрсіі ў Армэніі каля 4000 гадоў да н. э.[5] Да IX стагодзьдзя н. э. горад Шыраз, як вядома, вырабляў некаторыя зь лепшых вінаў на Блізкім Усходзе. Такім чынам, мяркуецца, што чырвонае віно сыра было названа ў гонар Шыразу[6]. Старажытныя эгіпецкія герогліфы зафіксавалі факт вырошчваньня фіялетавага вінаграду ў Эгіпце. Пасьля вінаград меў распаўсюджаньне у Старажытнай Грэцыі, у Фінікіі й Рыме, жыхары якога вырошчвалі вінаград для выкарыстаньня ў ежу й дзеля вырабу зь яго віна[7]. Пазьней, вінаград распаўсюдзіўся па ўсёй Эўропе, Паўночнай Афрыцы, і ў рэшце рэшт патрапіў у Паўночную Амэрыку.

Рымскі навуковец Марк Порцыюс Катон прывёў сьпіс вядомых гатункаў вінаграду, апісваеаў прылады, якія выкарыстоўваюцца для абрэзкі вінаграду й як захоўваць віно. Ён адзначаў, што вінаград стаў дамінуючай культурай у Старажытным Рыме. Сельскагаспадарчая праца рымскага навукоўца-энцыкляпэдыста Марка Тэрэнцыюса Варона, у якой выкладзены некаторыя спосабы высадцы вінаграду, догляд за ім, апрацоўка глебы на вінаградніках. Аўтар рэкамендаваў высаджваць вінаград на паўднёвых схілах. У творы рымскага пісьменьніка й агранома Люцыюса Юніюса Мадэрата Калюмэльлі «Пра сельскую гаспадарку» ў 12 кнігах, то бок сельскагаспадарчай энцыкляпэдыі старажытнасьці, было апісана 50 найболей каштоўных гатункаў вінаграду й адзначалася, што ў розных рэгіёнах маюцца свае гатункі. Аўтар апісваў форму й памеры гронкі й ягадаў, іхны смак і прыдатнасьць да вытворчасьці віна.

У Паўночнай Амэрыцы мясцовыя гатункі вінаграду, якія належаць да розных відаў роду вінаград (лац. Vitis), распаўсюдзіліся ў дзікай прыродзе па ўсім кантынэнце й уваходзілі ў рацыён многіх індзейцаў, але раньнія эўрапейскія каляністы лічылі яго непрыдатным для вытворчасьці віна. У XIX стагодзьдзі Эфраім Бул зь места Канкэрду, штат Масачусэтс, вырошчваў насеньне зь дзікіх лаз Vitis labrusca, каб стварыць гатунак вінаград канкорд, які стаў важнай сельскагаспадарчай культурай у ЗША[8].

  1. Patrice This, Thierry Lacombe, Mark R. Thomash. «Historical Origins and Genetic Diversity of Wine Grapes». Trends in Genetics 22 No.8.
  2. McGovern, Patrick E. (2003). «Ancient Wine: The Search for the Origins of Viniculture». Princeton University Press.
  3. McGovern, P. E. «Georgia: Homeland of Winemaking and Viticulture». Wine History.
  4. Keys, David (2003-12-28) «Now that's what you call a real vintage: professor unearths 8,000-year-old wine». Archaeology.
  5. Owen, James (12 January 2011). «Earliest Known Winery Found in Armenian Cave». National Geographic.
  6. Hugh Johnson, «The Story of Wine», New Illustrated Edition. Mitchell Beazley 2004. — С. 58, 131. — ISBN 1-84000-972-1
  7. «Grape». Better Health Channel Victoria.
  8. Jancis Robinson, «Vines, Grapes & Wines», Mitchell Beazley, 1986. — С. 8, 18, 228. — ISBN 1-85732-999-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]