Гастрыт
Гастрыт (стар.-грэц. γαστήρ — страўнік) — запаленьне сьлізьніцы страўніка праз празьмернасьць або парушэньне выпрацоўкі салянай кісьлі. Замінае засваеньню пажыўных рэчываў і вітамінаў. Ускладненьне выклікае малакроўе, язвавую хваробу і рак страўніка. Ад хваробы пакутуе палова насельніцтва Зямлі.
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадухіделеньню хваробы спрыяе штодзённае 6-разовае харчаваньне цёплай ежай (+40°C), вячэра за тры гадзіны да сну, працяглае і стараннае перажоўваньне ежы і ўжываньне гародніны ў адварным, запечаным і тушаным выглядзе. Карысна ўжываць кашы (акрамя проса), макароны, поснае мяса, нятлустую рыбу і птушку, яйкі ўсьмятку, някіслыя гатункі яблыкаў і бананы. Павышаную кісьліннасьць здымаюць абвалакальныя вырабы (кісель, гароднінны, крупяны і малочны супы-пюрэ) і неразьведзенае малако.
Варта пазьбягаць ужываньня грубай, смажанай, тлустай і зноў разагрэтай (старой) ежы, тушаных ва ўласным соку мяса і рыбы, кансэрваў у тамаце, сьвініны і крутых яек, кіслых і нясьпелых садавіны і ягадаў, як і газаваных і халодных напояў. Пажадана ўнікаць прыёму ў ежу грыбных булёнаў, сырой гародніны, саленьняў, марынадаў, вострых закусак, цыбулі і часныку, цытрусавых і іх сокаў, здобнага цеста і сьвежага чорнага ды дражджавога хлеба[1].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хваробе спрыяе зьменлівы расклад харчаваньня, стрэс, жаваньне гумкі на галодны страўнік і ўжыцьцё вострых прыправаў (гарчыца і перац), вяндліны і кансэрваў, тытунепаленьне, піцьцё сьпіртовых напояў, заражэньне хэлікабактэрыяй і цукровы дыябэт[2].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвароба выяўляецца праз пякотку, боль пад лыжачкай, млоснасьць і кіслы прысмак у роце. Пры паніжанай кісьліннасьці адзначаецца адчуваньне цяжару ў жываце, адрыжка паветрам, непрыемны пах у роце і зьніжэньне апэтыту[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Галіна Канько. Гастрыт любіць тых, хто ня любіць сябе // Газэта «Ляхавіцкі весьнік», 31 ліпеня 2012 г. Праверана 29 ліпеня 2013 г.
- ^ Сьвятлана Хорсун. Гастрыт — хвароба заразная // Дзівасіл. — 30 красавіка 2010. — № 4. — С. 10.
- ^ Вольга Цыбульская. Гастрыт злуецца на сьвежую агародніну // Краіна здароўя. — 23 сакавіка 2010. — № 12 (181). — С. 5.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |