Махамад Хатамі
Махамад Хатамі | |
па-пэрсыдзку: محمد خاتمی | |
5-ы прэзыдэнт Ірану | |
---|---|
2 жніўня 1997 — 3 жніўня 2005 | |
Папярэднік: | Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані |
Наступнік: | Махмуд Ахмадзінэжад |
Міністар культуры і ісламскага настаўленьня Ірану(en) | |
12 верасьня 1982 — 24 траўня 1992 | |
Прэзыдэнт: | Алі Хамэнэі, Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані |
Прэм’ер-міністар: | Мір-Гусэйн Мусафі(en) |
Папярэднік: | Маджыд Муадыха |
Наступнік: | Алі Ларыджані(en) |
Сябар Сходу ісламскай рады Ірану | |
3 траўня 1980 — 24 жніўня 1982 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 верасьня 1943 (81 год) Ардакан, астан Язд, Іран |
Партыя: | Сход змагарнага духавества(en) |
Сужэнец: | Зохра Задэгі (з 1974 г.) |
Дзеці: | Дочкі: Лейла (нар. 1975 г.), Наргес (нар. 1980 г.); сын Эмат (нар. 1988 г.) |
Бацька: | Рухола Хатамі(en) (1903—1988) |
Маці: | Сакінэ Зіяі |
Адукацыя: | Ісфаганскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Махамад Хатамі (пэрс. سید محمد خاتمی — Сэед Мохэмэд Хатэмі; 1943, Ардакан, Пэрсія) — іранскі палітык і шыіцкі сьвятар. 5-ы прэзыдэнт Ірану (1997—2005). На выбарах 1997 г. сабраў амаль 70 % галасоў. Быў міністрам культуры Ірану ў 1980—1990 гадох. Адзін зь вядомых удзельнікаў прыродаахоўнага руху ў Іране. Пасьля прэзыдэнцтва знаходзіўся ў апазыцыі да ўраду Ахмадзінэжада. 8 лютага 2009 году абвясьціў аб сваім удзеле ў выбарах 2009 году на пасаду прэзыдэнта Ірану.
Валодае роднай пэрсыдзкай мовай, арабскай, нямецкай і ангельскай мовамі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і шыіцкага аяталы Рухолы Хатамі. У 1974 г. пабраўся шлюбам з дачкой выкладніка ісламскага права, ад якой меў 2 дачкі Лейлу (нар. 1975 г.), Наргес (нар. 1980 г.) і сына Эмата (нар. 1988 г.).
З 1980 па 1982 годы Хатамі быў паслом у Сход ісламскай рады, апекуном Кайханскага інстытуту. З 1982 па травень 1992 году быў міністрам культуры й ісламскага шляху. Затым падаў у адстаўку. З 1992 па 1997 годы ўзначальваў Народную бібліятэку Ірану. Зьяўляўся старшынём Галоўнай рады партыі Сход змагарнага духавества.
Урад | ||
Пасада | Імя | Гады |
Прэзыдэнт | Махамад Хатамі | 1997–2005 |
Першы падпрэзыдэнт | Хасан Хабібі | 1997–2001 |
Махамад Раза Арэф | 2001–2005 | |
Міністар замежных справаў | Камаль Каразі | 1997–2005 |
Міністар земляробства | Іса Калантары | 1997–2000 |
Махмуд Хаджаці | 2000–2005 | |
Міністар гаспадаркі | Махамад Шарыятмадар | 1997–2005 |
Міністар сувязі | Махамад Раза Арэф | 1997–2000 |
Ахмат Матамэдзі | 2000–2005 | |
Міністар дробнай гаспадаркі | Мартазі Хаджы | 1997–2001 |
Алі Суфі | 2001–2005 | |
Міністар культуры й ісламскага шляху | аятала Махаджэрані | 1997–2000 |
Ахмат Мазджэджамэй | 2000–2005 | |
Міністар абароны | Алі Шамхані | 1997–2005 |
Міністар скарбу | Хасэйн Намазі | 1997–2001 |
Тахмазб Мазахэры | 2001–2004 | |
Сафдар Хасэйні | 2004–2005 | |
Міністар навучаньня | Хасэйн Мазафар | 1997–2001 |
Мартаза Хаджы | 2001–2005 | |
Міністар энэргетыкі | Хабібала Бітараф | 1997–2005 |
Міністар аховы здароўя | Махамад Фархадзі | 1997–2001 |
Масут Пэзэшкян | 2001–2005 | |
Міністар будаўніцтва | Алі Абдалалізадэ | 1997–2005 |
Міністар радовішчаў | Галямраза Шафэй | 1997–2001 |
Эшак Джахагіры | 2001–2005 | |
Міністар выведкі | Горбаналі Доры Наджафабадзі | 1997–1998 |
Алі Юнэсі | 1998–2005 | |
Міністар унутраных справаў | Абдала Нуры | 1997–1998 |
Абдулвахіт Мусаві Лары | 1998–2005 | |
Міністар справядлівасьці | Махамад Ісмаіл Шуштары | 1997–2005 |
Міністар працы | Хасэйн Камалі | 1997–2001 |
Сафдар Хасэйні | 2001–2004 | |
Насэр Халэгі | 2004–2005 | |
Міністар нафтаздабычы | Біджан Намдар Зангэдэ | 1997–2005 |
Міністар шляхоў зносінаў | Махуд Хаджаці | 1997–2000 |
Рахман Дадман | 2000 | |
Ахмат Харам | 2000–2004 | |
Махамад Рахмаці | 2004–2005 | |
Міністар навукі | Мастафа Маен | 1997–2003 |
Джафар Таўфігі | 2003–2005 | |
Міністар апекі й абароны сірот | Махамад Хасэйн Шарыфзадаган | 2004–2005 |
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брат Махамад Раза Хатамі быў выбраным паслом у Сход ісламскай рады 6-га скліканьня ад места Тэгеран, дзе быў прызначаны намесьнікам старшыні. Ён займаў пасаду галоўнага пісара партыі Ісламскі фронт. Махамад Раза жанаты на Захры Эшрагі, праўнучцы Хамэйні.
Другі брат Алі Хатамі зьяўляецца купцом. Старэйшая сястра Фатэмэх Хатамі была выбранай паслом у Сход ісламскай рады ад места Ардакан у 1999 годзе.
- Нарадзіліся 9 верасьня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Кавалеры ордэна «Нішан-э-Пакістан»
- Кавалеры ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры ордэна „За заслугі перад Італьянскай рэспублікай“
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Ганаровыя дактары Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін
- Іранскія палітыкі
- Прэзыдэнты Ірану
- Акадэмікі