Масьляк
Масьляк | |
Тры казлы ў траве (2005 год) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Поўнаядравыя |
Царства | Грыбы |
Падцарства | Найвышэйшыя грыбы |
Група | Базыдыяльныя грыбы |
Кляса | Печурыцападобныя |
Атрад | Балетавыя |
Сямейства | Глызьнікавыя[1] |
Бінамінальная намэнклятура | |
Suillus Suillus | |
Масьляк[2] — род шапкавых базыдыяльных грыбоў з парадку балетавых[3].
Рос пераважна ў хваёвых лясах. Утвараў грыбакорань. Быў ядомым грыбам[4]. Меў пашырэньне ў Амэрыцы, Аўстраліі і Эўразіі. Пладовыя целы ўзьнікалі з траўня па кастрычнік. Налічвалася каля 50 відаў, зь іх 5 сустракалася ў Беларусі: балотны і казелька (зярністы або летні), лістоўнічны і казёл (позьні), а таксама шэры масьляк[5]. Атрымаў назву масьляк ад алеіста-бліскучай ліпкай паверхні шапкі[6]. Найчасьцей расьлі скапленьнямі ў маладых ельніках і хвойніках, а таксама на імхах], пясчаных пагорках і нават адкрытых лугах[7].
Выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гладкая і ліпа-сьлізкая шапка масьляка мела скурка, якая лёгка здымалася. Большасьць відаў мела прыватнае пакрывала. Тоўстая мякаць валодала прыемным пахам і смакам. Прырослы і трубчасты гумэнафор меў вуглавата-акруглыя поры. Цыліндрычная ножка часта мела кальцо. Гладкія і сьветныя споры былі эліпса-верацёнападобнымі і жаўтавата-бураватымі[4].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1984 год к Беларусі мелі пашырэньне 5 відаў масьлякоў: казёл і казелька, лістоўнічны і шэры, а таксама балотны.
- Казёл[1] (звычайны або позьні масьляк). Пладаносіў у жніўні—кастрычніку. Цёмна-карычневая і пукатая або шырокаканічная шапка з апушчанымі ўніз краямі мела прамер 3—10 см і пазьней сьвятлела. Меў плевачнае прыватнае пакрывала. Белая або жаўтаватая мякаць была ледзь кіславатая. Вузенькія і лімонна- або залаціста-жоўтыя трубачкі лёгка аддзяляліся ад мякаці і набывалі аліўкавае адценьне. Ножка грыба была зь белым або брудна-фіялетавым кольцам, вышэй за які мела белы колер, а ніжэй — буры. Споры былі жаўтавата-бураватымі.
- Казелька[8] (зярністы, зярнявы або летні масьляк). Пладаносіў у чэрвені—ліпені, іншы раз і ў траўні. Акругла-пукатая і жоўта-бурая шапка мела прамер 3—10 см і станавілася пазьней плоскай і вохрыста-карычневай. Мякаць была белай. Кароткія трубачкі мелі сьветла-жоўтае адценьне. Жаўтавата-белая ножка мела ўверсе дробныя вадзяністыя кроплі зь зярністай паверхняй. Споры былі сьветла-жаўтаватыя.
- Лістоўнічны масьляк. Трапляўся толькі ў пасадках лістоўніцы. Пладаносіў у ліпені—верасьні. Падушкападобна-пукатая і тупаконусападобная шапка мела прамер 4—11 см мела жоўта-аранжавае або жоўта-вохрыста-бураватае адценьне і пазьней станавілася пляскатай. Белая або жаўтаватая мякаць была ў ножцы жоўтай, а на разрэзе слаба бурэла. Жоўтыя трубачкі з узростам станавіліся аліўкава-бурымі. Залаціста-жоўтая або зьлёгку бураватая ножка мела белае або жаўтаватае мяккапавіслае кольца, якое хутка зьнікала. Споры мелі жаўтавата-бураватае адценьне.
- Шэры масьляк. Сустракаўся ў пасадках лістоўніцы і пладаносіў у чэрвені—лістападзе. Брудна-белая і шараватая шапка з горбікам і жаўтаватым або аліўкавым адценьнем мела прамер 4—8 см і рэшткі прыватнага пакрывала на краі. Белаватая і вадзяністая мякаць была ў ножцы жаўтаватай і зьлёгку сінела на разрэзе над трубачкай. Попельна-шэрыя або шаравата-карычневыя трубачкі іншы раз спускаліся на ножку. Жаўтавата-шараватая ножка мела лямцаватае белаватае кольца, якое хутка зьнікала. Споры былі жаўтаватыя.
- Балотны масьляк. Пладаносіў у ліпені—жніўні. Пукатая і шараватая шапка мела прамер 2—7 см і пазьней станавілася пляскатай. Брудна-жоўтыя трубачкі спускаліся на ножку. Жаўтаватая ножка з брудна-жоўтым сьлізістым жалацінападобным слоем. Слоем былі сьветла-жаўтавата-бураватыя[4].
На 2005 год таксама згадваўся рашэтнік (бычыны масьляк), які пладаносіў у ліпені—верасьні[9].
У харчаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перад гатаваньнем з капялюшыкаў (шапак) масьлякоў здымалі плёнку, бо тая надае горкі смак і робіцца цьвёрдай. Масьлякі замочвалі 30 хвілінаў у вадзе, некалькі разоў прамывалі ў падсоленай вадзе і адварвалі. Затым іх марынавалі, смажылі, салілі і замарожвалі на зіму. Масьлякі мелі ў сваім складзе жалеза і вітаміны Б1, Б2, Б6, Б9 і Ц[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 186. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Беларускія назвы грыбоў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 363. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна. Балетальныя грыбы // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 67. — 392 с.
- ^ а б в Б.М. Прусакова. Масьлякі // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 3. Катэнарыя — Недайка. — С. 311. — 488 с. — 10 000 ас.
- ^ С.С. Колас. Масьлякі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 10: Малайзія — Мугараджы. — С. 189—190. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
- ^ Галіна Сяржаніна. Тлумачэньні навуковых родавых найменьняў // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 56. — 392 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
- ^ а б Юлія Ваўчок. Што шукаць у лесе // Партал «Слушна», 21 верасьня 2022 г. Праверана 4 кастрычніка 2022 г.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 188. — 392 с.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў на Беларусі // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 185. — 392 с.
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |