Перайсьці да зьместу

Грыбы і грыбная кулінарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Грыбы і грыбная кулінарыя»
Грыбы і грыбная кулінарыя[1]
Жанр: энцыкляпэдыя
Аўтар: Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 2005
Асобнае выданьне: 2005
Выдавецтва: Беларуская асацыяцыя кулінараў
Колькасьць старонак: 392+50
Ілюстратар: Г.І. Саскавец
Афармленьне: В.М. Радзевіч
Носьбіт: кніга
Папярэдні твор: «Грыбы» (1986)
ISBN: 985-6081-34-3
Электронная вэрсія

«Грыбы і грыбная кулінарыя» — папулярны энцыкляпэдычны даведнік, які ў 2005 годзе выдалі кандыдатка біялягічных навук Галіна Сяржаніна і мовазнаўца Іван Яшкін.

Выданьне зьмяшчала 270 каляровых ілюстрацыяў грыбоў і 23 мапы іх распаўсюджаньня і радыяцыйнага забруджваньня. Абодва аўтары каля 40 гадоў дасьледавалі грыбы. Тэкст кнігі ўлучаў мікалёгію і фальклёр, а таксама рэцэпты грыбных страваў. Сяржаніна зьмясьціла ў кнізе клясыфікацыю і ўнармаваную навуковую тэрміналёгію датычна грыбоў. Яшкін дадаў народныя назвы грыбоў і рэцэпты, якія запісваў цягам 35 гадоў фальклёрных экспэдыцыяў паводле вусных расповедаў вясковых бабуляў[2]. Агулам кніга зьмяшчала 2500 беларускіх найменьняў грыбоў[3]. Пры гэтым, назвы грыбоў падаваліся «цалкам згодна з патрабаваньнямі Міжнароднага кодэксу батанічнай намэнклятуры»[4].

Да друку кнігу рэкамэндаваў акадэмік Віктар Іпацьеў, які ўзначальваў Інстытут лесу ў Гомлі. Рэцэнзэнтамі даведніка выступілі доктар біялягічных навук Барыс Якушаў, кандыдатка філялягічных навук Л.А. Сіманенка і кандыдат біялягічных навук Давыд Шапіра. За выпуск кнігі адказваў кіраўнік Беларускай асацыяцыі кулінараў В.М. Радзевіч[5]. Дзесяцігодзьдзем раней Івашкін выдаў кнігу «Грыбы ў традыцыйнай беларускай кухні» (126 с., 1995 год)[2]. У 1986 годзе аўтары выдалі сумесны навуковы даведнік «Грыбы»[6].

Даведнік Галіны Сяржанінай і Івана Яшкіна «Грыбы і грыбная кулінарыя» зьмяшчаў 6 асноўных разьдзелаў:

  1. «Асноўныя зьвесткі пра грыбы»;
  2. «Беларуская мікалягічная намэнклятура і тэрміналёгія»;
  3. «Вызначальнік грыбоў»;
  4. «Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў»;
  5. «Страўныя грыбы і іх выкарыстаньне»;
  6. «Тэрміналягічны тлумачальны слоўнік»[7].

Таксама кніга налічвала 3 пранумараваныя дадаткі:

  1. ^ http://iml.basnet.by/node/119
  2. ^ а б Іна Студзінская. Выйшаў энцыкляпэдычны даведнік «Грыбы і грыбная кулінарыя» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 верасьня 2005 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.
  3. ^ Вінцук Вячорка. Як па-беларуску завецца галоўны грыб // Беларуская служба Радыё «Свабода», 30 ліпеня 2019 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.
  4. ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Прадмова // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 34. — 392 с.
  5. ^ Удзячнасьць // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 5. — 392 с.
  6. ^ З разьвітальнымі словамі пра калегу // Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 26 кастрычніка 2016 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.
  7. ^ а б Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Зьмест // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч, дызайн Г.І. Саскавец. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 386387. — 392+50 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3