Іван Яшкін
Іван Яшкін | |
Дата нараджэньня | 12 лютага 1932 або 1932[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 кастрычніка 2016 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Яшкін.
Іва́н Я́каўлевіч Я́шкін (12 лютага 1932, вёска Шаламы, цяпер у Слаўгарадзкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі — 23 кастрычніка 2016, Менск, Беларусь[3]) — беларускі мовазнаўца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Васькавіцкую сярэднюю школу (1950), літаратурны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту па спэцыяльнасьці „Расейская і беларуская мовы і літаратура“ (1954), асьпірантуру пры Менскім пэдагагічным інстытуце імя Горкага (1957). Кандыдат філялягічных навук (1970); дысэртацыя па тэме „Слаўгарадзкія гаворкі (узаемадзеяньне рознадыялектных сыстэмаў)“.
У 1957—1959 роках працаваў старшым выкладчыкам катэдры беларускай мовы ў Полацкім пэдагагічным інстытуце імя Георгія Скарыны. З 1959 року — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1977—1982 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.
З 1964 г. — правадзейны сябра Геаграфічнага таварыства беларускай філіі пры АН Беларусі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў беларускую дыялекталёгію, лексыкалёгію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналёгію, анамастыку, этнаграфію, фальклярыстыку.
Аўтар 106 навуковых працаў. Сярод іх «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралёгія» (1971), «Узаемадзеяньне рознадыялектных сыстэм. Фанэтыка» (1979), «Узаемадзеяньне рознадыялектных сыстэм. Марфалёгія. Сынтакс» (1980), «Беларускія лінгвісты — ураджэнцы Магілёўшчыны» (2001).
Адзін з складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—2, 1977—1978; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1-4, 1982—1985). Браў удзел у зборы матэрыялаў для «Дыялекталягічнага атляса беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атляса» ў 1964—1974 гг., зборы матэрыялаў, укладаньні і выданьні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексычнага атляса беларускіх народных гаворак» у 5 тамох (1971—1985 і да 1998). Удзельнічаў у выданьні «Лексычнага атляса беларускіх народных гаворак» («Расьлінны і жывёльны сьвет», т. 1, 1993; «Сельская гаспадарка», т. 2, 1994; «Чалавек», т. 3, 1996; «Побыт», т. 4, 1997; «Сэмантыка. Словаўтварэньне. Націск», т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў і распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атляс Эўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія ізагалёсы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэньне беларускіх, літоўскіх, польскіх і расейскіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяньня балтыйскіх і славянскіх моваў» (1988—1990).
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэдаль „Вэтэран працы“ (1987)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яшкін, І. Я. . Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: (фанетыка) / рэдактар Н. Т. Вайтовіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 173 с. — 1000 ас.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1048102548 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Беларуская служба радыё «Свабода» (белар.) — 1954.
- ^ Памёр мовазнаўца Іван Яшкін Людзі. Беларуская служба Радыё Свабода (24 кастрычніка 2016). Праверана 25 траўня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 324.
- 515 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-6302-15-3
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 7: Снегирь ― Ящерицын / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5: Скамарохі — Яшчур. — С. 702. — 9500 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс на бачыне гісторыка-філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Навукоўцы Слаўгарадзкай зямлі
- Творы на Беларускай палічцы
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Прапойскім раёне
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія мовазнаўцы