Перайсьці да зьместу

Марыё Драгі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыё Драгі
па-італьянску: Mario Draghi
16 студзеня 2006 — 31 кастрычніка 2011
Папярэднік Антоніё Фацыё[d]
Наступнік Іньяца Віска[d]
1 лістапада 2011 — 31 кастрычніка 2019
Папярэднік Жан-Клёд Трышэ[d]
Наступнік Крыстын Лягард
13 лютага 2021 — 22 кастрычніка 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 верасьня 1947(1947-09-03)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Партыя:
Дзеці: Фэдэрыка Драгі[d][4] і Джакама Драгі[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Ма́рыё Дра́гі (па-італьянску: Mario Draghi; нарадзіўся 3 верасьня 1947 году) — італьянскі палітык, эканаміст, банкір, былы прафэсар і дзяржаўны службоўца, які займае пасаду прэм’ер-міністра Італіі з 2021 году[5][6]. Да прызначэньня прэм’ер-міністрам займаў пасаду прэзыдэнта Эўрапейскага цэнтральнага банка з 2011 па 2019 гады. Драгі таксама быў старшынём Рады па фінансавай стабільнасьці з 2009 па 2011 гады і кіраўніком Банка Італіі з 2006 па 2011 гады[7].

Пасьля працяглай кар’еры акадэмічнага эканаміста ў Італіі Драгі працаваў у Сусьветным банку ў Вашынгтоне ў 1980-я гады. У 1991 годзе Драгі вярнуўся ў Рым, дзе заняў пасаду генэральнага дырэктара італьянскай скарбніцы. Гэтую пасаду эканаміст займаў дзесяць гадоў, пасьля чаго далучыцца да Голдман Сакс, дзе працаваў ажно да свайго прызначэньня кіраўніком Банка Італіі ў 2006 годзе. Менавіта ў гэты час на долю Драгі прыпала фінансавая крыза 2008 году. У 2011 годзе Драгі ачоліў Эўрапейскі цэнтральны банк. Ён кіраваў гэтай установай падчас крызы ў эўразоне, праславіўшыся на ўсю Эўропу тым, што сказаў, што будзе гатовы зрабіць усё, што трэба, каб прадухіліць крах эўра[8]. У 2014 годзе Драгі ўвайшоў у сьпіс часопіса Forbes як восьмы паводле ўплыву чалавек у сьвеце. У 2015 годзе часопіс Fortune назваў яго другім найвыбітным лідэрам у сьвеце[9]. У 2021 годзе выданьне Politico Europe абрала яго самым выбітнай асобай Эўропы[10]. У 2019 годзе Пол Кругман нарок яго найвялікшым банкірам сучаснасьці[11]. Больш за тое, дзякуючы ягонай грашова-крэдытнай палітыцы, Драгі шырока лічыцца выратавальнікам эўра падчас эўрапейскай пазыковай крызы[12][13]. Такая слава прывяла да таго, што Драгі часам пачалі клічыць Супэр Марыё[14][15].

Па сканчэньні сваіх паўнамоцтваў у структурах Эўразьвязу, Драгі ўзяў на некаторы час адпачынак. 3 лютага 2021 году прэзыдэнт Італіі Сэрджа Матарэльля запрасіў Драгі сфармаваць урад нацыянальнага адзінства пасьля адстаўкі Джузэпэ Контэ[16][17][18]. Пасьля пасьпяховых перамоваў з партыямі, з такімі, як то Ліга Поўначы, Рух пяці зорак, Дэмакратычную партыю і Форца Італія, 11 лютага Драгі прынёс прысягу ў якасьці прэм’ер-міністра[19], паабяцаўшы сачыць за эфэктыўнай рэалізацыяй эканамічных стымулаў па эпідэміі каранавірусу[20].

  1. ^ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1798502/Mario-Draghi
  2. ^ а б http://www.nndb.com/lists/496/000063307/
  3. ^ а б Mario Draghi // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ https://velvetgossip.it/2021/02/04/serena-cappello-ecco-chi-e-la-moglie-di-mario-draghi/
  5. ^ «Mario Draghi sworn in as Italy’s new prime minister». BBC News.
  6. ^ «Nasce il governo di Mario Draghi, con 8 tecnici e 15 ministri di sei partiti». Rai News
  7. ^ «Mario Draghi». Banca d’Italia.
  8. ^ «'Whatever it takes' — a speech and its implications for the euro area». KFW.
  9. ^ «Mario Draghi». Fortune.
  10. ^ «Politico 28: Class of 2022». Politico.
  11. ^ Krugman, Paul (24 May 2019). «Opinion | After Draghi (Wonkish)». The New York Times.
  12. ^ Johnson, Miles; Arnold, Martin (5 February 2021). «Mario Draghi: the euro’s saviour called to serve Italy». Financial Times.
  13. ^ «Mario Draghi, eurozone saviour, now called to Italy’s side». France 24.
  14. ^ «Draghi, dal liceo a Roma alla guida della Bce: la storia di SuperMario». Sky TG24.
  15. ^ «'Super' Mario Draghi sworn in as Italy’s new PM — can he save its economy like he saved the euro?». Sky News.
  16. ^ «Mattarella invites Draghi to form a new government». Il Fatto Quotidiano.
  17. ^ Johnson, Miles; Ghiglione, Davide (3 February 2021). «Mario Draghi accepts mandate to form new Italian government». Financial Times.
  18. ^ Horowitz, Jason (12 February 2021). «A Giant of Europe Prepares to Head Italy’s New Unity Government». The New York Times.
  19. ^ «Mario Draghi sworn in as prime minister of Italy». The Guardian.
  20. ^ «Mario Draghi’s new government to be sworn in on Saturday». The Guardian.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]