Перайсьці да зьместу

Крыстын Лягард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыстын Лягард
па-француску: Christine Lagarde
Дырэктар-распараднік МВФ
5 ліпеня 2011  цяперашні час
Папярэднік Дамінік Строс-Кан
Міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі
19 чэрвеня 2007  29 чэрвеня 2011
Прэм’ер-міністар Франсуа Фіён
Папярэднік Жан-Люі Барляо
Наступнік Франсуа Баруан
Міністар сельскай гаспадаркі Францыі
18 траўня 2007  19 чэрвеня 2007
Прэм’ер-міністар Франсуа Фіён
Папярэднік Дамінік Бюсэро
Наступнік Мішэль Барнье
Міністар зьнешняга гандлю Францыі
31 траўня 2005  18 траўня 2007
Прэм’ер-міністар Дамінік дэ Вільпен
Папярэднік Крыстыян Жакоб
Наступнік пасада скасаваная
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася1 студзеня 1956 (70 гадоў)
Парыж, Францыя
ПартыяЗьвяз за народны рух
АдукацыяУнівэрсытэт Парыж X Нантэр
Сужэнец Wilfried Lagarde[d], Q113585479?[1] і Xavier Giocanti[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Крысты́н Мадле́н Адэт Ляга́рд (па-француску: Christine Madeleine Odette Lagarde; нарадзілася 1 студзеня 1956 року) — дырэктар-распараднік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі. Ляґард зьяўляецца першай жанчынаю-міністрам фінансаў сярод краінаў Вялікай васьмёркі, а таксама першаю жанчынаю-кіраўніцай МВФ.

Вышэйшую адукацыю атрымала ў інстытуце палітычных навук унівэрсытэту Парыж X Нантэр. Праходзіла навучаньне і стажыяваньне ў ЗША. Працавала ў Цэнтры міжнародных і стратэгічных дасьледаваньняў(en) разам са Зьбігневам Бжэзынскім.

Дзякуючы сваёй антыманапалісцкай адвакацкай дзейнасьці Ляґард увайшла ў гісторыю як першая жанчына-кіраўніца міжнароднай юрыдычнай фірмы Baker & McKenzie. 16 лістапада 2009 «Файнэншл таймс» назваў яе найпрыгажэйшым міністрам фінансаў краінаў Эўразоны[2]. У 2009 Ляґард заняла 17 месца ў рэйтынгу найуплывовейшых жанчынаў сьвету паводле вэрсіі часопісу «Форбс»[3].

28 чэрвеня 2011 року, пасьля адстаўкі Дамініка Строс-Кана, Ляґард была прызначаная дырэктарам-распараднікам Міжнароднага валютнага фонду на пяцігадовы тэрмін, які распачаўся 5 ліпеня 2011 року[4][5].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. The Daily Telegraph, Daily telegraph, الديلي تلغراف (анг.) // The Daily Telegraph / C. EvansLondon: 1855. — ISSN 0307-1235; 1477-3805
  2. Ralph Atkins, Andrew Whiffin and FT reporters. (16 верасьня 2009) FT ranking of EU finance ministers (анг.). Financial Times. Праверана 2 студзеня 2010 г.
  3. The 100 Most Powerful Women (анг.). Forbes.
  4. Крістін Лаґард очолила МВФ (укр.). BBC Ukrainian (28 чэрвеня 2011).
  5. IMF Executive Board Selects Christine Lagarde as Managing Director (анг.) Press Release. IMF (28 чэрвеня 2011). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Крыстын Лягардсховішча мультымэдыйных матэрыялаў