Перайсьці да зьместу

Мар’ян Гумоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мар'ян Гумоўскі»)
Мар’ян Гумоўскі
Дата нараджэньня 30 верасьня 1881(1881-09-30)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 кастрычніка 1974(1974-10-01) (93 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак геральдыст, нумізмат, гісторык
Навуковая сфэра нумізматыка[2] і гісторыя[2]
Месца працы
Дзеці Irena Gumowska[d]

Мар’ян Гумоўскі (па-польску: Marian Gumowski; 30 верасьня 1881, Красьценка над Дунайцэм — 1 кастрычніка 1974, Торунь) — польскі нумізмат і гісторык, прафэсар. Аўтар «бібліі» польскага нумізмата — Падручніка польскай нумізматыкі (Podręcznik numizmatyki polskiej).

З 1900—1919 — супрацоўнік Нацыянальнага музэю ў Кракаве. Рэдактар часопісу «Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne» (1903—1919). У 1919—1932 дырэктар Вялікапольскага музэю ў Познані.

Быў сябрам камісіі па вяртаньні культурных каштоўнасьцяў з Савецкага Саюзу ў 1924—1925.

З 1946 — прафэсар унівэрсытэту Мікалая Капэрніка ў Торуні. Аўтар каля 400 артыкулаў па геральдыцы, нумізматыцы, сфрагістыцы, гісторыі й мастацтве.

Гумоўскі шмат увагі ў сваіх працах прысьвяціў нумізматыцы і геральдыцы ВКЛ[3]. У 1921 годзе ў Варшаве была выдадзена актуальная збольшага і сёньня «Віленская мынца ў XVI і XVII стагодзьдзях» (Mennica Wileńska w XVI i XVII wieku).

Працы перакладаліся на нямецкую мову.

  • Словарь нумизмата /Х.Фенглэр, Г.Гіроў, В.Унгэр/ 2-е выд., Масква, 1993

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]