Перайсьці да зьместу

Максім Ганалён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Ганалён
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 1989(1989-03-10)[1][2] (37 гадоў)
Рост 187 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2017 Алімпік Ліён 242 (8)
2017—2020 Рома 16 (0)
2018—2019 Сэвільля 10 (0)
2019—2020 Гранада 18 (0)
2020—2022 Гранада 50 (0)
2022—2024 Клермон 46 (2)
Зборныя
2011—2015 Францыя 8 (0)

Максі́м Ганалён (па-француску: Maxime Gonalons; нар. 10 сакавіка 1989 году, Вэнісьё, Францыя) — колішні францускі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2015 гадах выступаў у нацыянальнай зборнай Францыі. Гуляе на пазыцыі абаранялага паўабаронцы.

Ганалён зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы ліёнскага клюбу «Алімпік», да якога далучыўся ва ўзросьце 10 гадоў. Дарослую кар’еру распачаў у 2009 годзе ў камандзе таго ж клюбу, калі 25 жніўня зьявіўся на пляцоўцы ў гульні супраць бэльгійскага «Андэрлехту», замяніўшы на 73 хвіліне Жэрэмі Туляляна[3]. У хуткім часе гулец стаў асноўным футбалістам клюбу, а ў студзені 2013 году быў абраны капітанам каманды.

11 лістапада 2011 году Максім дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць зборнай ЗША[4].

«Алімпік»:

  1. Maxime Gonalons // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Maxime Gonalons // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Lisandro treble flattens Anderlecht. uefa.com
  4. Cup winners at a glance. Ligue1.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]