Перайсьці да зьместу

Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй імя Еўдакіма Раманавіча Раманава
Месцазнаходжаньне МагілёўБеларусь
Адрас Савецкая плошча, 1, Магілёў, Беларусь
Велічыня калекцыі 126 362
Плошча экспазыцыі 2 200 м²
Наведнікаў
Створаны 1867 г.
Дырэктар В.М.Аненкаў
Геаграфічныя каардынаты 53°53′41″ пн. ш. 30°19′46″ у. д. / 53.89472° пн. ш. 30.32944° у. д. / 53.89472; 30.32944Каардынаты: 53°53′41″ пн. ш. 30°19′46″ у. д. / 53.89472° пн. ш. 30.32944° у. д. / 53.89472; 30.32944
Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй імя Еўдакіма Раманавіча Раманава на мапе Беларусі
Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй імя Еўдакіма Раманавіча Раманава
Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй імя Еўдакіма Раманавіча Раманава
Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй імя Еўдакіма Раманавіча Раманава
mogilewmuseum.iatp.by

Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй імя Еўдакіма Раманавіча Раманава — краязнаўчы музэй у Магілёве, разьмешчаны па адрасе Савецкая плошча, 1.

Рэканструкцыя жытла першабытнага чалавека
Царква Сьвятога Спаса. І. Драпачэнка, 1916

Заснаваны ў Магілёве ў 1867 г. паводле рашэньня губэрнатарскага праўленьня як губэрнскі музэй. У 1918 г. аб’яднаны з Магілёўскім царкоўна-археалягічным музэем (адкрыты ў 1897 г.). З 1924 г. — аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага музэю, у 1929-41 гг. — Магілёўскі дзяржаўны музэй, меў філіялы: Музэй гісторыі рэлігіі і атэізму (1935-41), Мэмарыяльны музэй Г. К. Арджанікідзэ (1937-41). У Вялікую Айчынную вайну ўсе музэйныя калекцыі бясьсьледна зьніклі. У 1949 г. музэй аднавіў сваю дзейнасьць як гісторыка-краязнаўчы. Адпаведна з загадам Савета Міністраў БССР «Аб назьве і профілях музэяў БССР» ад 27.02.1953 г. — абласны краязнаўчы музэй зь філіяламі: Музэй гісторыі бітвы каля вёскі Лясная Прапойскага раёну (1958-85), Музэй дзекабрыстаў (1985-96), Магілёўскі музэй этнаграфіі (у 1981-96 гг. аддзел).

У 2005 г. музэю прысвоена імя беларускага археоляга, гісторыка, этнографа, краязнаўца, пэдагога Е. Р. Раманава. Першапачаткова музэй разьмяшчаўся ў Доме Саветаў, з 1961 г. — у будынку былога акружнога суда, помніку архітэктуры 2-й паловы 18 ст. Дырэктары музэю І. Х. Юшчанка, У. Л. Венюкоў, І. С. Мігулін, І. К. Скварцоў, М. М. Каваленчыкаў. З 1987 г. дырэктар В. М. Аненкаў.

Дыярама «Абарона Буйніцкага поля»

Асноўны фонд (2008) налічвае 126 362 адзінкі захоўваньня, навукова-дапаможны — 159 698 адзінак. Агульная плошча музэю складае больш за 2200 м², у т.л. выставачнай залі — 120 м².

У музэі больш за 20 калекцый: археалёгіі (крамянёвыя, каменныя і жалезныя прылады), нумізматыкі (каля 30 тыс. манет Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Рускай дзяржавы, Прусіі, Сылезіі і інш.), ваенных дасьпехаў, крыжоў 11 — 17 стагодзьдзяў, зброі 14 — 19 стагодзьдзяў, друкаваных выданьняў, жывапісу 18 стагодзьдзя, дакумэнтаў, фалерыстыкі і інш. Сярод рэдкіх экспанатаў упрыгожаньні (пальчатыя і антропазааморфная фібулы, рэчы з эмалямі), берасьцяная грамата 13 стагодзьдзя, кнігі Магілёўскай друкарні 1616 — 1713 гг., катэхізіс 18 — 19 стагодзьдзяў і інш.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магілёўскі абласны краязнаўчы музэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.belstat.gov.by/o-belstate_2/novosti-i-meropriyatiya/novosti/statisticheskiy_obzor_k_mezhdunarodnomu_dnyu_kultury/