Музэй этнаграфіі (Магілёў)
| Магілёўскі музэй этнаграфіі | |
| Філія | Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Магілёў, Беларусь |
| Адрас | вул. Першамайская № 8, Магілёў, Беларусь |
| Велічыня калекцыі | 4,5 тыс. экспанатаў |
| Плошча экспазыцыі | 760 м² |
| Створаны | 1981 |
| Геаграфічныя каардынаты | 53°53′41″ пн. ш. 30°19′46″ з. д.HGЯO |
| Магілёўскі музэй этнаграфіі на мапе Беларусі Магілёўскі музэй этнаграфіі | |
Музэй этнаграфіі ў Магілёве — філія Магілёўскага абласнога краязнаўчага музэю. Разьмяшчаецца па адрасе вул. Першамайская № 8.
Адкрыты ў 1981 г. Плошча экспазыцыі 760 м², 4,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2000 г.). Матэрыялы музэю знаёмяць са станам матэрыяльнай і духоўнай культуры сялянаў Магілёўскага Падняпроўя і гарадзкога побыту магілёўцаў канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў. Сярод экспанатаў — прылады працы, прадметы побыту, народнае адзеньне магілёўскага і краснапольскага строяў, калекцыі самабытных ручнікоў Магілёўшчыны, абразоў, кафлі і драўлянай скульптуры XVII—XIX стагодзьдзяў, царкоўнай кнігі, часопісы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.
Будынак музэю стаіць на падмурках Магілёўскага езуіцкага калегіюму. Унутраная сьцяна, якая выходзіць у двор музэю, зьяўляецца аўтэнтычнай сьцяной XVIII ст., колішняй часткай калегіюму[1].
- Інтэр'еры
- Кабінэт чыноўніка
- Дваранская гасьцёўня
- Мяшчанскі інтэр’ер
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ П. Левановіч, А. Дз'ячкоў (15.10.2010) Няхай жыве касцёл у Магілёве!. Могилевский городской информационно-справочный портал. Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Музей этнаграфіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Музэй этнаграфіі (Магілёў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў