МАЗ-205
Выгляд
| МАЗ-205 | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Вытворца | Менскі аўтамабільны завод |
| Гады вытворчасьці | З 2009-га |
| Месца вытворчасьці | Менск |
| Зьнешні выгляд | |
| Кляса | Аўтобус |
| Колькасьць дзьвярэй | |
| Сілавы блёк | |
| Рухавік | Мэрсэдэс OM 906LA (286 конных сілаў) і 926LA (320 к.с.) |
| Трансьмісія | Аўтаматычная: ZF 6HP 604C і Voith D854,5 |
| Прывад | |
| Габарыты | |
| Колавая база | 5865 / 6937 мм |
| Даўжыня | 1875 см |
| Шырыня | 255 см |
| Вышыня | 315 см |
| Маса | 16 100 кг |
| Поўная маса | 28 000 кг |
| Максымальная хуткасьць | 96 км/гадз |
| Гісторыя | |
| Папярэднік | МАЗ-105 |
| Падобныя | МАЗ-203 |
МАЗ-205 — гарадзкі сучленены нізкападлогавы аўтобус другога пакаленьня, што вырабляецца на Менскім аўтамабільным заводзе з 2009 году. Распрацоўваўся з сакавіка 2008 году. Упершыню журналістам яго прадставілі 7 кастрычніка 2009 году[1]. 16-21 кастрычніка яго паказвалі на эўрапейскай выставе аўтобусаў у Картрэйку (Бэльгія)[2], 30 чэрвеня — 2 ліпеня 2010 г. — на выставе ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расея). Прызначаўся для перавозу 175 чалавек[3], у тым ліку 39 — седзячы. Паліўны бак зьмяшчаў 220 літраў[4]. Рухавік адпавядаў стандарту Эўра-5[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Тацяна Есавулава. Менскі аўтамабільны завод выпусьціў новую мадэль аўтобуса другога пакаленьня - «МАЗ-205» // Белтэлерадыёкампанія, 7 кастрычніка 2009 г. Праверана 23 траўня 2013 г.0
- ^ Менскі аўтамабільны завод прэзэнтаваў журналістам новую мадэль аўтобуса другога пакаленьня — «МАЗ 205» // БелаПАН, 7 кастрычніка 2009 г. Праверана 23 траўня 2013 г.0
- ^ Андрэй Пятроў, «Менск-Навіны». МАЗ-205 — 175 пасажыраў // Зьвязда : Газэта. — 9 кастрычніка 2009. — № 191 (26549). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ МАЗ-205 // Яўген Дубровін, 1 красавіка 2011 г. Праверана 23 траўня 2013 г.0
- ^ Алесь Бондар. Памер мае значэньне // Наша Ніва, 7 кастрычніка 2009 г. Праверана 23 траўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Фотаздымак белага аўтобуса МАЗ-205. Buspictures
| Інтэр'ер. Buspictures | |
| МАЗ-215.069, выгляд сьпераду. | |
| МАЗ-215.069. | |
| Гэта — накід артыкула пра аўтамабілі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |